In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
У Беларусі адзначаны новы від птушак, аднак доказаў для яго рэгістрацыі БАФК можа не хапіць

5 лістапада, на Берасцейшчыне адбылася сустрэча групы арнітолагаў з Мінску з новым для нашай фауны відам – арктычным пясочнікам (лац. — Calidris melanotos, рус. — дутыш).

Павел Пінчук, Іван Багдановіч, Ірына Самусенка і Віктар Натыканец з лабараторыі арнталогіі НВЦ па біярэсурсах НАН Беларусі праводзілі на вадаёмах поўдня нашай краіны ўлікі вадаплаўных і каляводных птушак. Дарэчы, роўна год таму, але на поўначы краіны, амаль у гэтым жа складзе яны адзначылі іншы новы від для нашай краіны – пласканосага плывунчыка. Цяпер жа на сажалках рыбгасу «Сакалова» (Жабінкаўскі раён) акрамя другой рэгістрацыі гэтага віду, арнітолагі змаглі адзначыць і новы для Беларусі – арктычнага пясочніка.

Фото — Andreas TrepteФото — Andreas Trepte

Падрабязнасці сустрэчы распавёў Павел Пінчук, дырэктар Беларускага цэнтру кальцавання птушак НАН Беларусі і адзін з аўтараў рэгістрацыі:

- Двух птушак мы ўбачылі на рыбгасе даволі позна, ўжо змяркалася, было далекавата і зрабіць здымкі мы не змаглі. Аднак добра пачулі голас і разгледзелі кулікоў. Я бачыў гэты від, калі працаваў на Чукотцы. Пазней праслухалі запісы галасоў розных кулікоў і да «нашых» пасавалі толькі два віды – арктычны пясочнік і вострахвосты. Аднак апошні не пасаваў афарбоўкай, бо мы бачылі карычневых кулічкоў з 2 палоскамі на спіне. Застаўся арктычны.

І хаця ў арнітолагаў няма сумневаў у правільным вызначэнні і яны збіраюцца падаваць сваё назіранне для афіцыйнага зацверджання Беларускай арніта-фаунстычнай камісіяй (якая разглядае ўсе выпадкі назіранняў рэдкіх відаў і новых для нашай фауны, каб папярэдзіць трапленне ў сістэму навуковых фактаў памылковых вызначэнняў), доказаў для зацверджання гэтай рэгістрацыі можа аказацца недастаткова. Бо, паводле правілаў БАФК, як мінімум першыя тры рэгістрацыі новых для нашай краіны відаў павінны мець фота-, аўдыё ці відэа- доказы адпаведнай для беспамылковага вызначэння віду якасці.

Даведка

Арктычны пясочнік – невялікі тундравы кулік, які мае палеарктычны арэал і гняздуе на поўначы Сібіры, на Алясцы і поўначы Канады. Пад час пералётаў на зімоўку (а гняздуюць кулічкі ў Аўстраліі, Новай Зеландыі і ў Паўднёвай Амерыцы) і назад на месцы гнездавання від адзначаны ў многіх еўрапейскіх краінах.

У Польшчы арктычны пясочнік параўнальна рэгулярна адзначаецца пад час вясновых (радзей) і восеньскіх пералётаў і ўпершыню зарэгістраваны ў 1964 годзе. У 2012 годзе было зроблена 32 рэгістрацыі віду, у 2013 годзе — не менш 10 рэгістрацый, сёлета  — 2, прычым адна ў пачатку мая, і адна – ў пачатку кастрычніка.

Сёлета для нашай краіны ўжо адзначаны два новых віды: горная гусь і пячураўка-зарнічка. Разам з рэгістрацыямі з 2013 году яны чакаюць на афіцыйнае пацверджанне БАФК, каб папоўніць (або не) Спіс птушак Беларусі.

Па матэрыялах сайта www.birdwatch.by, Дзьмітры Вінчэўскі 

Таксама глядзіце
Некрошечная находка
Первое в Беларуси гнездо шилоклювки — в Турове!
Орел-могильник под Могилевом!
На Полесье — сибирский черноголовый чекан!
Летяга "прилетела" спустя 20 лет
В новый год — с 329 видами птиц!
Средиземноморская чайка: еще плюс один вид птиц в Беларуси!
У Минска появился бургомистр
Кудрявый рыбак
Фонскаломба: у Беларусі адзначаны 65-ы від стракоз