In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
"Ласось — не госць. То наш зямляк!"

Ужо некалькі тыдняў на Беларусі ідзе нераст кумжы. Гэтыя нястомныя маўклівыя вандроўнікі змаглі пераадолець 500 кіламетраў з Балтыйска мора па раце Вілія, каб вясной у нашых рэках з’явіліся тысячы малькоў. «Захаваць ласосевых у нашых рэках!» – пад такім дэвізам на нерастовых ручаях арганізавана валанцерскае патруляванне. Мэта патрулявання – не даць браканьерам шанцаў перашкодзіць здзейсніцца цуду ў рэках. Бо імкненне рыб у родныя рэкі для нераста варта падтрымліваць. Чаму? Таму што працэсы, якія адбываюцца з іх арганізмам і абменам рэчаваў пры змене салёнай марской вады на прэсную рачную, адкладанне ікры і яе развіцце – гэта сапраўдны цуд прыроды!

Акрамя натуральных перашкод, на шляху рыб – шмат выпрабаванняў праз дзейнасць чалавека (забруджванне, плаціны). І асабліва шкада, што рэдкія рыбы могуць цалкам быць вынішчаны праз незаконную рыбалку.

Удзельнікі клуба "Выток", велапатрулявання і памежнікі заставы "Кемелішкі" Удзельнікі клуба "Выток", велапатрулявання і памежнікі заставы "Кемелішкі"

Мінпрыроды ў чэрвені 2014 года зацвердзіла «Планы дзеянняў па захаванні кумжы і сёмгі», у ажыццяўленні якіх прымаюць удзел шэраг арганізацый. У верасні-кастрычніку прайшлі падрыхтоўчыя нераст-мерапрыемсты, быў пракантраляваны стан асноўных нераставых рэк. З дапамогай ДЛГУ «Астравецкі лясгаз» і Варнянскага лясніцтва была ліквідавана звалка смецця ў вярхоўі нераставой ракі, зроблены праходы ў бабровых плацінах на нераставых ручаях згодна з ахоўнымі абавязкамі.  Астравецкае раённае таварыства паляўнічых і рыбаловаў спрыяе зніжэнню колькасці бабровых пасяленняў на нераставых ручаях.   

Месцы патрулявання Месцы патрулявання

З сярэдзіны кастрычніка арганізавана валанцёрскае патруляванне рэк. Валанцёры АПБ і рыбалоўных клубаў Перакат і БРІК знаходзяцца на рэках круглыя суткі. Актыўныя памагатыя ў патруляванні  - сябры турысцка-экалагічнага клуба «Выток». Патруляванне арганізавана сумесна з Зялёнай сеткай і Групай аховы Немана.

Пад час аднаго з валанцёрскіх выездаў адбылася сустрэча з памежнікамі Кемелішскай пагранзаставы. Прадстаўнікі АПБ распавялі памежнікам пра існуючыя праблемы для захавання кумжы і сёмгі ў Беларусі, пра асаблівасці іх экалогіі. Супрацоўнікі памежнай службы нагадалі ўдзельнікам пра правілы знаходжання ў пагранзоне, былі абмеркаваны пытанні ўзаімадзеянняў у  выпадках выяўлення парушэнняў заканадаўства ў пагранзоне.

Столькі смецця прыбралі ўдзельнікі клуба "Выток" толькі на берагах адной ракі!Столькі смецця прыбралі ўдзельнікі клуба "Выток" толькі на берагах адной ракі!

 - Патруляванне пачалося ў час, — адзначае рэгіянальны каардынатар АПБ Анатоль Лоўкіс. – У гэтым годзе нізкі ўзровень вады ў рэках, што ўплывае на інтэнсіўнасць нерасту. Але ўжо зафіксаваны паспяховы нераст каля 15 асобін кумжы. Патруляванне праходзіць пастаянна, асноўны лагер добра абсталяваны, што дазваляе знаходзіцца ў ім працяглы час. Валанцеры зацікаўлены аховай рыбы. Дарэчы, сярод іх шмат сумленных аматараў-рыбаловаў. Ёсць і тыя, хто прымае ўдзел не першы раз, ёсць і новыя людзі. Большасць з іх пранікліся ідэяй і збіраецца прыняць удзел у лагеры і на наступны год.

На «вялікіх выходных» 7-9 лістапада удзельнікі Мінскага роварнага таварыства ўпершыню здзейснілі «велапатруль», аб’ехаўшы на веласіпедах асноўныя рэкі. Павел Гарбуноў, адзін з удзельнікаў, падзяліўся сваімі ўражаннямі.

- Хацелася даследваць новы для мяне куток Беларусі, пасядзець каля маленькіх рачулак ды пабачыць гэткае дзіва – ласося — амаль што госця ў нашых месцах. Але ж які гэта госць, калі ён тут нарадзіўся. То наш зямляк! Цікава было апробаваць ровар – бо ён дае хуткасць, мабільнасць. Якраз усё тое, што ёсць у ласося. Можна хутка пераехаць на суседнія ручаі, паглядзець,  ці адбываецца нераст там.Вельмі моцна запомнілася, як мы ехалі ноччу ў цемры пад халодным дажджом па дарозе 10 кіламетраў. Цікавыя былі адчуванні ў той момант.  

Сябры, нагадваем, што патруляванне працягваецца да сярэдзіны снежня, яшчэ ёсць час далучыцца да цікавай і карыснай справы! Падрабязней – тут.

Вольга Лукшыц, супрацоўнік па прыродаахоўных пытаннях АПБ     

Фота-  Вольга Лукшыц, Валерый Карпук 

Таксама глядзіце
Первый Лососевый центр открылся в Беларуси
В январе откроется первый в стране Лососевый центр
Как "ночной дозор" лососей сторожил
Кто — сторожить лосося? Патрулируем реки вместе!
Посторожи лосося! Помоги АПБ патрулировать реки в 2014!
Новы ўзровень маніторынгу тэрыторый, важных для захавання біяразнастайнасці Беларусі
Итоги патрулирования лососевых рек
Прими участие в патрулировании рек — помоги лососям!
Центр по сохранению лососей появится в Островецком районе
Почему лосось исчезает из рек Беларуси?