На Століншчыне адзначана жоўтая чапля.Гэта другое назіранне віда ў Беларусі. Першае адбылося 20 траўня 2001г. ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобл. на рацэ Днепр. Тады адна птушка назіралася каля 20 хвілін сябрамі АПБ Паўлам Пінчуком і Валерам Дамброўскім.
Жоўтыя чаплі гняздуюць у Афрыцы, Паўднёвай Эўропе і Паўднёва-Заходняй Азіі. Найбольш блізкія да тэрыторыі Беларусі месцы гнездаваньня адзначаны ва Ўкраіне ў нізоўях Днястру, Дняпру і Дуная. Для віду характэрныя дальнія залёты ў розных кірунках пад час вясновай і восеньскай міграцыі — нават ў Ісландыю, Англію, Швэцыю і Фінляндыю.
Фота з www.Netfugl.dk