In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Чуць бацькоў птушанятам перашкаджаюць... людзі?

Канадскія даследчыкі адкрылі, што шум ад разнастайнай дзейнасці чалавека можа перашкаджаць у нармальнай камунікацыі паміж птушанятамі і іх бацькамі. У той час, як птушаняты яшчэ не здольныя да самастойнага жыцця і нават не лятаюць, яны цалкам залежаць ад апекі бацькоў у ежы і ахове ад драпежнікаў, а першыя некалькі дзён таксама і ў падтрыманні адпаведнай тэмпературы цела. Гукавая камунікацыя ў гэты час дапамагае птушанятам у правільных дзеяннях: або прасіць у бацькоў ежу, або затойвацца і хавацца ад драпежнікаў.

Група навукоўцаў з універсітэту Dalhousie (Halifax, Nova Scotia, Канада) знайшла, што пастаянны шум ад транспарта, будаўніцтва і іншых дзеянняў людзей можа парушаць жыццёва важны абмен гукавымі сігналамі паміж маладымі і дарослымі птушкамі. Такім чынам птушкам шкодзіць не толькі знішчэнне ці фрагментацыя іх месцаў пражывання, але і значная ўрбанізацыя без непасрэдных знішчэнняў прыродных элементаў.

Фота – www.ironpaw.deviantart.comФота – www.ironpaw.deviantart.com

Своечасовая рэакцыя галодных птушанят на прылёт бацькоў з ежай павялічвае іх шанцы на атрыманне ежы, бо прыцягвае адпаведную ўвагу дарослых птушак. Аднак калі яны памыляцца і пачнуць актыўна выпрошваць ежу ў драпежніка замест бацькоў, гэта можа скончыцца для іх трагічна.

У даследчыкаў была гіпотэза, што павялічаная частата галодных крыкаў –  гэта вынік навакольнага шума. Для таго, каб праверыць яе, даследчыкі прайгравалі птушанятам надрэўнай ластаўкі (Tachycineta bicolor) запісы голасу дарослых птушак двух тыпаў: папярэджанне пра прылёт з ежай і засцерагаючыя крыкі пра драпежніка побач. Запісы прайграваліся ў двух варыянтах: са значным узроўнем антрапагеннага шуму і без яго. Атрымалася, што шум перашкаджае птушанятам правільна ўспрымаць важную для іх гукавую інфармацыю ад бацькоў: як крыкі перасцярогі, так і гукі, якія папярэднічаюць кармленню. З-за таго, што інтэнсіўнасць або гучнасць гукавых паведамленняў бацькоў не змянялася ў шумным асяроддзі, іх птушаняты фактычна пазбаўляліся жыццёва важнай інфармацыі, якая дапамагала б ім дзейнічаць адпаведна сітуацыі: нюансы крыкаў бацькоў проста знікалі ў навакольным шуме.

Зразумела, што не толькі шум антрапагеннага паходжання перашкаджае птушанятам, гэта можа быць таксама моцны вецер ці дождж. Аднак гэта тыя гукі, якіх пазбегнуць немагчыма і яны не ўздзейнічаюць на птушанят пастаянна, ў адрозненні ад антрапагеннага шуму ў паселішчах чалавека ці каля дарог. Таму ігнараваць яго негатыўнае ўздзеянне на жыццё дзікіх птушак больш нельга,– адзначае адзін з даследчыкаў Эндзі Горн (Andy Horn).

Дарэчы, падобныя вынікі былі атрыманыя раней у Еўропе для дамовага вераб’я.

Па матэрыялах www.birdwatch.by

Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі 

Таксама глядзіце
303 молодых аиста полетят из Беларуси в Африку на зимовку с новыми кольцами
Аист из Беларуси — на Синайском полуострове!
Лето 2015 — одно из самых неудачных для белых аистов
Фонтан «Юность» почистят позже, чтобы не беспокоить уток
А где сова? Или что делает ушастая в марте
«Так я уже им 4 батона купила!», или Как, чем и сколько подкармливать птиц
Вороны мыслят аналогиями?
Як балотныя чаротаўкі Птушку году выкармілі
Все кукушки с передатчиками покинули Беларусь
Первая птица 2014 года уже в Африке!