In English, please
1221 від птушак знаходзіцца пад пагрозай зьнікненьня
1221 від птушак знаходзіцца пад пагрозай зьнікненьня1221 від птушак знаходзіцца пад пагрозай зьнікненьня

Апошнія абнаўленьні таксама паказваюць, што дадаткова 812 відаў птушак будуць мець статус «амаль пагражаемы» ( Near Threatened ), у дадатак да 2 033 відаў, для якіх неабходныя неадкладныя дзеяньні па іх ахове.

З 1988г., калі ўпершыню атрымалася ацаніць статус усіх відаў птушак, усё больш і больш відаў патрабуюць дапамогі, без якой яны зьнікнуць – на сёньняшні момант іх доля перавысіла 22% ад усіх відаў птушак.

Абнаўленьні гэтага году таксама закранулі статус грыфаў, становішча якіх працягвае пагаршацца: пяць новых відаў атрымалі больш высокую катэгорыю з-за вялікай колькасьці пагроз. Асноўныя з іх гэта зьнікненьне месцаў пражываньня, іх дэградацыя (што застаецца галоўнай пагрозай для большасьці зьнікаючых відаў, якая датычыць 86% відаў пад глябальнай пагрозай ( Globally Threatened ), зьмяншэньне магчымасьці харчавацца (як вынік зьмяншэньня папуляцый дзікіх жывёл) і атручваньне дыклафенакам пры харчаваньні трупамі свойскай жывёлы (падрабязьней гл. тут: www.ptushki.org/index.php?area=1&p=news&newsid=83 )– апошні фактар адказны за хуткае і значнае зьмяншэньне колькасьці грыфаў па ўсёй Азіі.

Віды птушак, якія жывуць на акіянскіх выспах, працягваюць знаходзіцца сярод найбольш пагражаемых відаў галоўным чынам з-за чужародных відаў жывёл-інтрадуцэнтаў.

У сьпісе гэтага году зуёк са Сьвятой Хелены ( St Helena Plover ) Charadrius sanctaehelenae апынуўся сярод «крытычна зьнікаючых» ( Critically Endangered ), з-за таго, што ў апошнія гады яго месцы гнездаваньня паступова зьнішчаліся інвазійнымі відамі расьлін, да гэтага дадалося драпежніцтва з боку завезеных на выспу бадзяжных катоў. Яшчэ адзін сумны прыклад – По’о-ўлі ( Po ’ o — uli ) Melamprosops phaeosoma – вядомы толькі з адной Гавайскай выспы Маўі, таксама быў аднесены ў катэгорыю «крытычна зьнікаючы (магчыма зьніклы)». Пасьля гібелі ў няволі апошняй вядомай птушкі гэтага віду ў 2004 годзе, ўсе спробы адзначыць від у прыродзе скончыліся безвынікова. Другі выспавы від – хвалісты альбатрос ( Waved Albatross ) Diomedea irrorata , які гняздуе толькі на Галапагоскіх выспах, таксама аднесены да катэгорыі «крытычна зьнікаючых» з-за новых дадзеных пра зьмяншэньне колькасьці птушак, галоўным чынам з-за павелічэньня прамысловай лоўлі рыбы (Рыбалоўныя траўлеры выстаўляюць закідныя ліні (доўгі трос, да якога прымацаваны кручкі), якія цягнуцца за караблём аж да 130 кіламетраў. На кожным ліні знаходзіцца дзесяткі тысяч кручкоў з нажыўкаю з кальмараў ці рыбы. Гэтая прынада прываблівае альбатросаў, якія трапляюць на кручкі і тонуць.) Падрабязьней гл. тут: www.ptushki.org/index.php?area=1&p=news&newsid=88

Не гледзячы на тое, што Чырвоны Сьпіс павялічыўся, ёсьць прыклады пасьпяховых дзеяньняў па ахове і выратаваньню птушак.

Маўрыкійскі папугай ( Mauritius Parakeet ) Psittacula eques , які ў гістарычны час зьнік з Рэюньёна і выжыў толькі на паўднёвым захадзе Маўрыкія, быў пераведзены ў больш бясьпечную катэгорыю «зьнікаючы». Дзякуючы пасьпяхова праведзенай праграме па рэінтрадукцыі віду, якая ўключала разьвядзеньне папугаяў у няволі і выпуск атрыманых у выніку гэтага птушак, а таксама прынятых мераў па кантролю за драпежнікамі і забесьпячэньню птушак штучнымі месцамі гнездаваньня, іх колькасьць значна павялічылася.

Яшчэ адзін добры прыклад – акуляравая качурка ( Spectacled Petrel ) Procellaria conspicillata , статус якой зьменшылі з «крытычна пагражаемага» на «ўразьлівы» ( Vulnerable ), пасьля павелічэньня папуляцыі віду з прыкладна 1000 птушак у 1980я гг. да каля 10 000 ў 2006г. Гэты доўгачасовы посьпех забясьпечылі, галоўным чынам, дзеяньні па выдаленьні сьвіней з адзінага вядомага месца гнездаваньня качурак – в. Недаступнасьці ў архіпелагу Трыстан-да-Кунья ў Паўднёвай Атлянтыцы.

Д-р Ст’юарт Батчарт ( Dr Stuart Butchart ), каардынатар Сусьветнай відавой праграмы BirdLife , з нагоды абнаўленьня Чырвонага Сьпісу сказаў:

«Ёсьць 2 бакі гісторыі: хаця існуюць добрыя прыклады прыродаахоўных дзеяньняў у ратаваньні некаторых відаў птушак, усё больш і больш відаў набліжаюцца да мяжы зьнікненьня. І гэты выклік павялічваецца кожны год». «Але там, дзе высілкі, рэсурсы і палітычная воля скіраваны на ратаваньне /птушак/, від можна выратаваць. Працы па ахове павінны быць павялічаны, каб павярнуць тэндэнцыю зьнікненьняў, якія няўхільна набліжаюцца».

Вынікі абнаўленьня Чырвонага Сьпісу BirdLife будуць далучаны да Чырвонага Сьпісу-2007 МСАП, які з’явіцца ў верасьні 2007г..

Перагляд статусаў некаторых відаў і зьвязаныя з гэтым дакумэнты, уключаючы дадзеныя па ўсім 10 000 відам птушак, можна знайсьці на ўэб-пляцоўцы BirdLife : www. birdlife. org/ datazone/ species/ index. html

Крыніца: www.birdlife.org

Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

Здымак хвалістых альбатросаў Simon ’а Stirrup ’а з www.birdlife.org

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org