In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
З 1 лютага змяніліся памеры ўзносаў АПБ

АПБ не раз пісала, што з 1 лютага памеры членскіх ўзносаў павялічацца.  

Уважліва паглядзіце, якім чынам змяніліся сумы ўзносаў. Для сябраў АПБ катэгорый «Рэдкая птушка» і «Ільготная»  памер узноса павялічыўся да 228 000 і 96 000 адпаведна. Сяброўства ў катэгорыях «Сямейная» і «Асабістая» цяпер аднолькавага памеру – 144 000. Свае змены ёсць і ў «Крылатых дазорах»: для настаўнікаў, якія з’яўляюцца кіраўнікамі клуба, узнос паменшыўся з 40 000 да 15 000 рублёў, а вось для вучняў з «КД» узнос павялічыўся з 5 000 да 15 000 рублёў.   

Назва катэгорыі

Хто можа далучыцца

Што атрымлівае

Памер узноса

Рэдкая птушка

Усе ахвочыя

Камплект матэрыялаў*,значак з выявай птушкі і запрашэнні на 2 экскурсіі. Узнос не толькі цалкам кампенсуе кошт камплекту, але і часткова ідзе на прыродаахоўныя мэты.

228000 бел.руб

 

Сямейная

Сям’я

Камплект матэрыялаў адзін на сям’ю, але кожны член сям’і атрымлівае картку сябра АПБ і налепку.

144000 бел.руб

Асабістая

Усе, акрамя жыхароў іншых краін

Сябар за год атрымлівае поўны камплект матэрыялаў.

144 000 бел.руб

Ільготная

Школьнікі, студэнты, пенсіянеры

Сябар за год атрымлівае поўны камплект матэрыялаў.

96 000 бел.руб

«Крылаты дазор»

Настаўнікі

Кіраўнік атрымлівае поўны камплект матэрыялаў, а таксама метадычныя распрацоўкі для настаўнікаў.

15000 бел.руб

 

«Крылаты дазор»

Сябра клуба

Кожны сябра клуба (да 15 гадоў) атрымлівае налепку з птушкай года і значак. 

15000 бел.руб

У чарговы раз просім вас не адкладаць аплату сяброўскіх узносаў, а зрабіць гэта як мага хутчэй! Гэта дае вам магчымасць атрымліваць усе друкаваныя матэрыялы і рассылкі своечасова і без затрымак. А мы, дзякуючы вам, зможам рабіць больш добрых спраў на карысць дзікай прыродзе Беларусі! Нагадваем: ва ўсіх сваіх дзеяннях і заявах АПБ выступае і ад вашага імя, а таксама ад імёнаў тысяч сваіх сябраў. Гэта робіць наш голас мацней, а нашы пазіцыі– больш важкімі.

Заставайцеся ў 2015 з АПБ! Нас чакае цікавы і насычаны на падзеі год!

Такую картку атрымаюць усе сябры АПБ у 2015 годзе Такую картку атрымаюць усе сябры АПБ у 2015 годзе

Даведка: што атрымлівае сябра АПБ на працягу года

·         Часопіс "Птушкі і мы" – 2 нумары;

·         Інфармацыйны бюлетэнь – 2 нумары;

·         Картка сябра АПБ;

·         Налепка "Птушка года";

·         Іншыя друкаваныя матэрыялы.

Даведка: як аплаціць сяброўскі ўзнос у 2015 годзе

Па-першае, вам патрэбна ведаць нумар вашай сяброўскай карткі. Гэты нумар можна знайсці на вашай папярэдняй картцы ці даведацца по офісных тэлефонах ці e-mail [email protected] Аплаціць можна праз адзіную сістэму ЕРИП.

Сістэма"Расчет"(ЕРИП) 

ЕРИП – гэта аплата з выкарыстаннем плацёжна-даведачных тэрміналаў і банкаматаў. Што трэба рабіць? Выбірайце адзін з трох варыянтаў! 

·        ЕРИП — у інфакіёску ці банкамаце!  

А) Знайсці бліжэйшы плацёжна-даведачны тэрмінал (інфакіёск) або банкамат

Б) Выбраць у пераліку паслуг пункт «Система "Расчет" (ЕРИП)»

В) Выбраць пункт «Прочие республиканские услуги», а затым «Ахова птушак Бацькаўшчыны ГА» 

Г) Увесці ваш нумар сяброўскай карткі, прозвішча, імя і суму аплаты.

Д) Пацвердзіць аплату

·        ЕРИП – праз касы банкаў

Звяртаецеся ў касу любога банка (ўдзельніка сістэмы " Расчет " (ЕРИП)) і паведамляеце, што вам неабходна аплаціць паслугу «Ахова птушак Бацькаўшчыны ГА» праз сістэму «Расчет» (паслуга размешчана ў каталогу «Прочие республиканские услуги»), паведаміце "нумар сяброўскай карткі, прозвішча, імя і суму аплаты" і аплачваеце наяўнымі грашыма або банкаўскай карткай. 

·        ЕРИП— аплата з выкарыстаннем Інтэрнэт-банкінгу 

А) Зайсці на сайт вашага Банка (паслуга Інтэрнэт-банкінг) 

Б) Выбраць упераліку паслуг пункт «Система "Расчет" (ЕРИП)»

В) Выбраць пункт «Прочие республиканские услуги», а затым «Ахова птушак Бацькаўшчыны ГА»

Г) Увесці ваш нумар сяброўскай карткі, прозвішча, імя і суму аплаты.

Д) Пацвердзіць аплату.

Выбірайце больш зручны для вас вырыянт! Далучыцца да нашай дзейнасці даволі проста. Памятайце: ваша падтрымка вельмі шмат значыць для нас! 

З павагай, ваша АПБ 

Таксама глядзіце
Сябра АПБ нумар 7000!
Успей побёрдвотчить летом — Free Walking Tour с птицами-12!
Вакансия АПБ: снимаем фильмы!
"Отпросился с работы и поехал помогать лососю"
21-23 июля приглашаем на Экофорум!
Free Walking Tour с птицами-5!
Free Walking Tour с птицами-3!
Free Walking Tour с птицами-2!
Раздаем значыкі гілёў!
Кто будет главным бухгалтером птиц?