In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Пачалася "Жывая вясна-2015"!

Чароды палявых жаўрукоў і кнігавак ужо заўважаны ў веснавым небе, а гэта значыць, што зусім хутка і птушкі "Жывой вясны" вернуцца на Радзіму!
У прадчуванні сапраўднай вясны, 1 сакавіка мы распачынаем чарговы сезон міжнароднай кампаніі «Жывая вясна», ў якой Беларусь прымае ўдзел больш за 5 год. Запрашаем сустракаць птушак разам з намі! 

Каб прыняць удзел у кампаніі, трэба пазнаёміцца з 5 відамі птушак, якіх мы абралі і будзем сустракаць разам. Гэта белы бусел, вясковая ластаўка, чорны свіргуль, звычайная зязюля і шчурка-пчалаедка. Рэгулярна бывайце на прыродзе і прыглядайцеся да птушак. Калі вы ЎБАЧЫЦЕ або ПАЧУЕЦЕ абраныя намі віды – зарэгіструйце свае назіранні з дапамогай аднаго з прапанаваных варыянтаў:

  • на сайце пры дапамозе формы "ДАДАЦЬ НАЗІРАННЕ"
  • СМС-паведамленне на кароткі нумар 0841 (Абавязкова напісаць імя, прозвішча, час назірання, месца, колькасць і від птушак), у адказ вы атрымаеце падарунак – спасылку на голас адной з птушак "Жывой вясны"!
  • напісаць сваё назіранне ў адмысловых суполках у сацыяльных сеткахFacebook і  Вконтакте.

- Галоўныя мэты кампаніі "Жывая вясна"– сабраць дадзеныя аб тым, як пералётныя птушкі вяртаюцца ў Еўропу, і далучыць як мага болей жыхароў нашай краіны да назірання за птушкамі і прыродай увогуле. Нават калі вы дагэтуль не захапляліся птушкамі, ніколі не позна пачаць. Дарэчы, вясна  для гэтага – самы спрыяльны час,  – распавядае супрацоўнік АПБ Карына Салавей. – Некаторыя людзі дзівяцца: «Як маё назіранне можа дапамагчы і на што яно ўплывае"? Але даволі простыя назіранні, зробленыя вялікай колькасцю людзей, насамрэч каштоўная крыніца інфармацыі па міграцыі птушак, заканамернасцям і зменам у іх штогадовых падарожжах. 

Птушкі "Жывой вясны": белы бусел © Bob, вясковая ластаўка © C. Korkosz, зязюля © Vogelartinfo Птушкі "Жывой вясны": белы бусел © Bob, вясковая ластаўка © C. Korkosz, зязюля © Vogelartinfo

Галоўная перавага кампаніі ў тым, што яна мае вялікі геаграфічны абсяг і шматлікіх удзельнікаў па ўсёй Еўропе. Аналіз дадзеных за некалькі год зробіць мажлівым адзначыць тэндэнцыі ў прылётах птушак і паказаць, напрыклад, узаемасувязь паміж тэрмінамі прылётаў і кліматычнымі зменамі. Дарэчы, у мінулым годзе наша краіна заняла 4-е месца па колькасці назіранняў з 52 краін-удзельніц.  

У межах кампаніі ладзяцца 2 конкурса : «Найлепшае фота «Жывой вясны» (не мае ўзроставых абмежаванняў) і конкурс малюнкаў  «Ідэальны сад для птушак» (для дзетак да 16 год).  
Спампаваць умовы конкурсаў "Жывая вясна-2015".

Птушкі "Жывой вясны": чорны свіргуль © Snowmanradio, шчурка-пчалаедка © C.Korkosz Птушкі "Жывой вясны": чорны свіргуль © Snowmanradio, шчурка-пчалаедка © C.Korkosz

Няхай вясна будзе цёплай і радаснай, багатай на птушыныя спевы і цікавыя назіранні!



Карына Салавей, каардынатар кампаніі «Жывая вясна»,

+37529 2648766, springalive@ptushki.org 

Таксама глядзіце
Жывая вясна-2017: Беларусь 3-я з 55-ці краін удзельніц!
Стрижи в городе!
Пабачыў першага бусла? Паведамі! "Жывая вясна-2017" пачалася!
Жывая вясна-2016: Беларусь — 2-я з 55 краін-удзельніц!
Усе птушкі кампаніі "Жывая вясна" вярнуліся ў Беларусь! Паспей занесці сваё назіранне да 31 мая!
Конкурсы "Жывой вясны" чакаюць!
Пачалася "Жывая вясна — 2016"!
"Жывая вясна-2015": Беларусь — 5-я з 54 краін-удзельніц!
Вясковыя ластаўкі вяртаюцца!
100 жаворонков «вылетели» из духовки в Шумилино