In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
А ты едзеш на 10-ты летнік "Начныя жыхары ляСОЎ"?

Сёлета, ужо 10-ты год запар, адбудзецца палявы летнік «Начныя жыхары ляСОЎ». Традыцыйнае месца яго правядзення  - вёска Залессе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Арганізатары летніка – Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ, пры падтрымцы нацыянальнага парка «Белавежская пушча» ды аграсядзібы «Залессе». 

Летнік у Залессі 2014 г.Летнік у Залессі 2014 г.

Як выглядаюць ваколіцы Залесся? У праграме Google Earth Proу поле пошуку трэба ўвесці наступныя каардынаты: N52 43 52,22 E24 17 25,18. Вёска, а дакладней хутар, размешчаны ў ваколіцах Белавежскай пушчы, на самым ускрайку балотнага масіва Дзікае.

Гэтым разам мерапрыемства пачне сваю працу 27 сакавіка і працягнецца да 30 сакавіка ўключна. На працягу 4 дзён у любы час можна далучыцца да працы летніка і самастойна вызначыць працягласць свайго побыту (ад 1 да 3 дзён).  

Фота — В.МалафеечаваФота — В.Малафеечава Фота — В.МалафеечаваФота — В.Малафеечава

Сёлета галоўнымі тэмамі летніку, акрамя савінай, будуць: Бернская канвенцыя і «Смарагдавая сець» у Беларусі, а таксама магчымасць удзелу зацікаўленных бакоў у лясной сэртыфікацыі па сістэме FSC.

Удзельнікам прапануецца адмысловая праграма

  • блуканне па начным лесе (улікі соў);
  • блуканне па навакольных багнах (пошукі і праверка гнёздаў і гнездавых скрынь);
  • выраб і развешванне штучных гнездавых скрынь для птушкі года;
  • праверка і ачыстка раней развешаных гнездавых скрынь;
  • праца па добраўпарадкаванні базы лагеру;
  • цікавыя прэзентацыі і відэафільмы прыродазнаўчага характару;
  • трэнінг-практыкум па выкарыстанню магчымасцяў, якія надае лясная сэртыфікацыя па сістэме FSC;
  • інтэграцыйныя вечарыны ля вогнішча і іншае.

Спампаваць падрабязную праграму 

Фота — Дз.ГолышаўФота — Дз.Голышаў

На мерапрыемства запрашаюцца ўсе жадаючыя. У сувязі з абмежаванай колькасцю месцаў перавагу будуць мець заяўкі, атрыманыя першымі. Удзельнікі самастойна аплочваюць харчаванне и праезд да месца правядзення летніка. Кошт харчавання з улікам пражывання складае прыкладна 100 000 бел. руб/дзень. Размяшчэнне ўдзельнікаў плануецца ва ўтульных, цёплых, драўляных вясковых дамах.

Пры сабе абавязкова неабходна мець дыванік, спальны мяшок і гумовыя боты (пажадана балотныя боты), а таксама асабісты посуд і прысмакі

Каб прыняць удзел ў летніку, дашліце анкету-заяўку на адрас [email protected]

Анкета ўдзельніка летніку «Начныя жыхары ляСОЎ-2015»:

  • 1. Прозвішча, імя, імя па бацьку.
  • 2. Узрост.
  • 3. Хатні адрас.
  • 4. Ці з’яўляецеся Вы сябрам АПБ? 
  • 5. У якіх мерапрыемствах АПБ вы удзельнічалі ў апошнія 3 гады? 
  • 6. Ваш род заняткаў (студэнт, працую, вучань і г.д.)? 
  • 7. Колькі відаў птушак Вы бачылі ў Беларусі? 
  • 8. На колькі (1-3) дзён і ў якія тэрміны Вы плануеце удзел у летніку? (пазначце, калі ласка, дакладны тэрмін). 
  • 9. Што вы ведаеце пра FSC увогуле i FSC у Беларусі?
  • 10. Што вы ведаеце пра Бернскую канвенцыю і Смарагдавую сець (рус. Изумрудная сеть, Сеть Эмеральд, ангельск. Emerald Network) у Беларусі?
  • 11. Ці выканалі вы хатняе заданне (гл. Праграму летніка)? 
  • 12. Чаму вы жадаеце ўдзельнічаць у летніку?
  • 13. Пазначце нумар мабільнага тэлефону і электронны адрас. 

Колькасць месцаў абмежавана. Перавагу будуць мець тыя, чыя матывацыя будзе найлепшым чынам адлюстравана ў заяўцы!

Заяўкі прымаюцца да 20 сакавіка ўключна!

Поспехаў і да сустрэчы! 

Андрэй Абрамчук, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення АПБ 

Таксама глядзіце
Кто победил в "хохлатых" конкурсах?
Осень. Ельня. Волонтеры!
Жаворонки — тоже люди!
Хохлатый жаворонок "загнездился" на доме!
Дзе жыве самы вялікі жаўрук-смяцюх?
5 чэрвеня — конкурс "Птушка-арт"!
Гоголь дома!
Пра што "звініць" кот і як ратаваць птушку года?
Тут гняздуецца жаўрук-смяцюх!
Жаўрук-смяцюх "загняздзіўся" у Вікіпедыі!