In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Час чытаць "савіны бюлік"!

Пупышкі на дрэвах набухаюць, буслы вяртаюцца на Радзіму, а ў АПБ ужо гатовы веснавы бюлетэнь для нашых сябраў! 

Мы ласкава празвалі яго ў офісе «птенчик-бюллетенчик». Ён цалкам прысвечаны вушатай саве, гаспадыні 2015 года. Вы не знойдзеце ў ім навін, вынікаў конкурсаў і іншых традыцыйных рубрык. Мы вырашылі зрабіць гэты нумар, так бы мовіць, «савіна-інфарматыўным». Цяпер напачатку года вы будзеце ведаць усё пра вушатую саву і яе найбліжэйшых «калег» з сямейства совападобных. Такі змест дазволіць бюлетэню быць заўсёды актуальным. Таму смела давайце пачытаць яго і праз месяц, і праз два сябрам, ці павесьце на стэнд у школе або на сваёй працы. Совы – гэта ж так цікава!

Сёння бюлетэнь паляцеў да нашых сяброў па пошце і з’явіўся на сайце. Прапануем спампаваць

Кіраўнікі клубаў «Крылаты дазор» таксама атрымаюць дадатак да бюлетэня  – дзве старонкі з крыжаванкамі і рэбусамі для школьнікаў. Усе заданні складзеныя паводле матэрыялаў бюлетэня. Прапануем таксама спампаваць дадатак для дзяцей і раздаць маленькім птушкалюбам! Выкананне заданняў дапаможа лепш запомніць адметнасці совападобных птушак. Адказы мы не публікуем, бо спадзяемся на вашы веды! Калі будуць спрэчныя пытанні – звяртайцеся.

Натхняйцеся бюлетэнем, вясной, совамі і іншымі птушкамі! Пішыце нам пра свае маленькія птушыныя перамогі і назіранні: нам цікава, чым жывуць нашы сябры!

Вікторыя Церашонак, інфармацыйны супрацоўнік АПБ

Важна: змяніўся графік нашай рассылкі. Зараз вы будзеце атрымліваць лісты ад АПБ у сакавіку (бюлетэнь і інш.), чэрвені (часопіс і інш.), верасні (бюлетэнь і інш.) і снежні (часопіс і інш.). 

Таксама глядзіце
Успей побёрдвотчить летом — Free Walking Tour с птицами-12!
Вакансия АПБ: снимаем фильмы!
21-23 июля приглашаем на Экофорум!
Free Walking Tour с птицами-5!
Free Walking Tour с птицами-3!
Free Walking Tour с птицами-2!
Кто будет главным бухгалтером птиц?
В АПБ вакансия природоохранного эксперта!
Где утки зимовали?
Сакавіцкі бюлетэнь АПБ