In English, please
34000 марскіх птушак гінуць штогод ля ўзьбярэжжаў Паўднёвай Афрыкі
34000 марскіх птушак гінуць штогод ля ўзьбярэжжаў Паўднёвай Афрыкі34000 марскіх птушак гінуць штогод ля ўзьбярэжжаў Паўднёвай Афрыкі

Пяць мігруючых пелагічных відаў птушак, якія сустракаюцца ў дасьледаванай экасістэме Benguela Current і найбольш падвержаны негатыўным наступствам сучасных метадаў рыбалоўства, гэта: чорнабровы альбатрос Thallasarche melanophris , атлантычны жоўтадзюбы альбатрос ( Atlantic Yellow-nosed Albatross ) T. chlororhynchus і індыйскі жоўтадзюбы альбатрос ( Indian Yellow-nosed Albatross ) T. carteri, ( усе знаходзяцца пад пагрозай знікнення — Endangered), сарамлівы альбатрос ( Shy Albatross ) T. cauta ( амаль пагражаемы — Near Threatened) і белабароды тайфуннік ( White-chinned Petrel ) Procellaria aequinoctialis ( уразьлівы — Vulnerable).

Таксама сур’ёзная пагроза існуе і для капскай олушы ( Cape Gannet ) Morus capensis , эндэміка Benguela , статус якой вызначаны як «уразьлівы».

« Гэтая справаздача падводзіць платформу, абапіраючыся на якую могуць быць зроблены адказныя рашэнні па зменшэнню негатыўнага ўздзеяння на гэтыя рэдкія віды ў нашым рэгіёне» – сказала Саманта Петэрсен ( Samantha Petersen ) , менэджэр праграмы па марскім птушкам BirdLife South Africa і WWF Responsible Fisheries Programme, таксама аўтарка частак справаздачы, якія тычацца ўздзеяння рыбнай лоўлі на марскіх птушак і мераў па змяншэнню іх смяротнасці.

У справаздачы таксама пералічаны практычныя рэкамэндацыі як зменшыць небяспеку для птушак тых мэтадаў, якія выкарыстоўваюцца мясцовымі рыбакамі ў розных краінах рэгіёна, а таксама парады па ўстойліваму выкарыстаньню прыбярэжных экасістэм.

Адна з аўтарак справаздачы, Марыя Хоніг ( Maria Honig ), якая працавала назіральнікам у BirdLife South Africa і праводзіла сэмінары для рыбакоў, вяла дзённік. Запісы з яго, а таксама іншыя назіранні чальцоў Albatross Task Force , можна прачытаць на www . savethealbatross . net

Поўны тэкст справаздачы можна знайсці на BirdLife South Africa

29-05-2007

Крыніца: www. birdlife. org

Пераклаў (са скаротамі) Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

На здымку LEXsample / Lex van Groningen з www. birdlife. org вандроўны альбатрос.

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org