In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Падтрымайце АПБ у 2015!

Разам з першым сонейкам, першымі чародкамі гусей ды качак колькасць працы ў АПБ прадказальна ўзрасла і працягвае павялічвацца. Цяпер, у час росквіту прыроды, нам вельмі важна адчуваць вашую падтрымку, адчуваць за абрэвіятурай тысячы вачэй і галасоў.

Падтрымайце АПБ у 2015! Падтрымайце АПБ у 2015!

Ці стане бясснежная зіма перашкодай для тысяч кулікоў, якія шукаюць паплавы і разлівы рэк? Ці хопіць сілаў вярнуцца з Афрыкі нашым зязюлям, каб працягнуць свой род на Беларусі? Колькі буслоў больш не ўбачаць блакіт нябёсаў праз тое, што драты ліній электраперадач былі так блізка да іх гнязда? Колькі вялікіх арляцоў выстаіць у барацьбе з «журавіннай» экспансіяй Альманскіх балот? Колькі птушак стануць ахвярамі чарговых дазволаў на веснавое паляванне? Колькі соваў трапяць да прагных да грошаў браканьераў і таксідэрмістаў?

За плячыма ў АПБ шмат добрых справаў і перамог, але столькі яшчэ наперадзе... Нам не адолець іх без вашай падтрымкі! У гэтым годзе мы працягнем ратаваць Тураўскі луг – дом для тысяч кулікоў – ад зарастання хмызняком, халоднымі начамі зноў будзем зберагаць ласося ад браканьераў. На Беларусі ўсё шырэй крочыць нашая сетка захавальнікаў ТВП (тэрыторый, важных для птушак), якая аб’ядноўвае мясцовых жыхароў для сачэння за роднымі мясцінамі.

Калі ласка,падтрымайце АПБ і працягніце сяброўства ў 2015 годзе! Ваш узнос – гэта важны паказнік вашай неабыякавасці да птушак і ўсёй дзікай прыроды Беларусі.

Ва ўсіх сваіх рашэннях і прапановах АПБ выступае не групай людзей з чатырох кабінетаў офіса. Наш голас – гэта голас тысяч неабыякавых грамадзян з розных куткоў краіны, якія сапраўды любяць Беларусь і хочуць зберагчы яе для сваіх дзяцей і ўнукаў.

Віншуем вас з вясной! Няхай з першым сонейкам і цёплым паветрам у вашую хату (і вашае сэрца!) прыйдуць добры настрой і натхненне! Пішыце нам пра свае вясновыя адкрыцці і сустрэчы з птушкамі!

Разам для прыроды і людзей! 

З найлепшымі пажаданнямі і надзеяй на сумесную працу, каманда АПБ 

Даведка: якую катэгорыю сяброўства выбраць  

Як аплаціць сяброўскі ўзнос

Таксама глядзіце
Сябра АПБ нумар 7000!
Успей побёрдвотчить летом — Free Walking Tour с птицами-12!
Вакансия АПБ: снимаем фильмы!
"Отпросился с работы и поехал помогать лососю"
21-23 июля приглашаем на Экофорум!
Free Walking Tour с птицами-5!
Free Walking Tour с птицами-3!
Free Walking Tour с птицами-2!
Раздаем значыкі гілёў!
Кто будет главным бухгалтером птиц?