In English, please
Поўны Cпіс птушак Свету падрыхтаваны BirdLife International
Поўны Cпіс птушак Свету падрыхтаваны BirdLife InternationalПоўны Cпіс птушак Свету падрыхтаваны BirdLife International

Гэта значная падзея, таму што падводзіць добра абгрунтаваную рысу пад тым, што мы маем на ўвазе пад паняццем «від» і прадстаўляе падрабязна абгрунтаваны спіс тых птушак, якіх мы лічым «сапраўды» відамі, і тых, якіх не. Некалькі мэтаў нашай працы злучаюць дзеянні па папярэджанню знікненяў відаў, паляпшэнню іх статусу, вызначэнню і зберажэнню сеці ТВП (тэрыторый, важных для птушак = ІВА) каб захаваць вызначаныя прыярытэтнымі віды птушак.

У Свеце, дзе існуе шмат разыходжанняў наконт вызначэння канкрэтнага рангу таксону, які займае тая ці іншая птушка, каб гарантаваць увагу да аховы і прыцягненне рэсурсаў, вельмі важна, што мы можам вызначыць і абгрунтаваць нашу пазыцыю.

Каб падрыхтаваць Спіс, спатрэбілася шматгадовая праца вялікага калектыву навукоўцаў, каб: праверыць і параўнаць «скуркі» птушак у шматлікіх музеях па ўсяму Свету; праверыць і ўдакладніць узаемаадносіны паміж таксонамі рознага рангу; прааналізаваць орніталагічную літаратуру па гэтым пытанням; закаталагізаваць спасылкі на навуковыя публікацыі; знайсці найлепшую лічбавую форму для Спісу і тэхнічна забяспечыць яго; прааналізаваць сінанімічныя назвы, якія існуюць для многіх відаў птушак; і, нарэшце, зрабіць сам Спіс і каментары да яго – усім гэтым людзям я шчыра дзякую за гэтую вялізарную працу.
Мы вырашылі выпусціць Спіс у лічбавым варыянце без шматлікіх папярэдніх публікацый «на паперы» найперш таму, што мы ведаем, што ён яшчэ далёкі ад дасканаласці, і спадзяемся пачуць шмат крытычных заўваг (якія будуць непазбежнымі, незалежна ад таго, якой плыні ў таксанаміі мы прытрымліваемся). Менавіта таму гэтая версія атрымала назву « version 0», каб мець магчымасць атрымаць камэнтары і заўвагі і падрыхтаваць наступную « version 1» ужо вясною 2008г.

Спіс даступны як файл Excel тут:
www. birdlife. org/ datazone/ species/ downloads/ BirdLife_ Checklist_ Version_0. xls
Асноўныя каментары з тлумачэннямі наконт мэтаў, таксанамічнай і наменклатурнай базы Спісу можна паглядзець тут:
www. birdlife. org/ datazone/ species/ taxonomy. html

Д-р Ст’юарт Батчарт,

Каардынатар Глабальнай Відавой праграмы,
Dr Stuart Butchart ,
Global Species Programme Coordinator ,
BirdLife International ,
Wellbrook Court , Girton Road ,
Cambridge ,
CB 3 0 NA , UK
Email : stuart . butchart @ birdlife . org

З невялікімі скаротамі пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

На здымку Дзьмітрыя Вінчэўскага: партрэт заснавальніка сучаснай таксаноміі Карла Ліннэя размешчаны на швэдзкіх грошах.

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org