In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Вясковыя ластаўкі вяртаюцца!

Сярод птушак «Жывой вясны» на першым месцы пакуль – белы бусел: мы ўжо атрымалі больш за 650 паведамленняў пра вяртанне птушкі-сімвала. Але апошнімі днямі – новыя дадзеныя: на сваіх крылах прыносяць вясну і вясковыя ластаўкі! Часцей глядзіце ў неба: ці ёсць ластаўкі ў вашым наваколлі?

Сыходзячы з дадзеных Клуба 200 – аб’яднання сябраў АПБ, якія цікавяцца назіраннямі птушак –вясковую ластаўку ў нашай краіне бачылі ўжо 4 чалавекі. Так 12 красавіка Андрэй Шэўчык назіраў вясковую ластаўку ў Калінкавічах. У гэты ж час у вёсцы Парахонск Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ўпершыню ў гэтым годзе назіраў вясковую ластаўку і Стас Верталь. 

На тэрыторыі нашай краіны вызначаюць тры віды ластавак: гарадская, вясковая і ластаўка-зямлянка. Вясковыя прылятаюць самымі першымі, за імі – гарадскія. 

Фота — Э.ПаповаФота — Э.Папова

- На днях у нашай краіне з’явіліся першыя вясковыя ластаўкі. Гэта сведчыць аб тым, што стала цяплей і ўжо ёсць даволі шмат лятучых казурак — корму нашых ластавак Другая палова красавіка – гэта час вяртання асноўнай колькасці машкаедных птушак. Хутка з’явяцца камышоўкі, лескі, цвыркуны, пячураўкі і зязюлі, напачатку траўня чакаем свіргулёў,– распавядае спецыяліст па прыродаахоўных пытаннях АПБ Сямён Левы. 

Нагадаем, што ўдзельнічаць у кампаніі «Жывая Вясна» – проста і прыемна.  Калі вы ўпершыню ў гэтым годзе ўбачылі белага бусла, вясковую ластаўку, звычайную зязюлю, чорнага свіргуля або шчурку-пчалаедку – запомніце колькасць птушак, месца назірання і занясіце гэтыя дадзеныя адным з прапанаваных спосабаў:

  • На сайт кампаніі пры дапамозе формы"ДАДАЦЬ НАЗІРАННЕ".
  • СМС на кароткі нумар 0841 (Абавязкова ўкажыце вашае імя, прозвішча, час назірання, месца, колькасць і назву птушкі), у адказ вы атрымаеце падарунак — спасылку на голас адной з птушак "Жывой вясны"!
  • Адпішыцеся ў адпаведных старонках у сац.сетках (Укантакце ці Фэйсбуку).

Першыя фота і малюнкі ўжо прыходзяць на конкурсы «Жывой Вясны». Спяшайцеся, сябры, час ляціць вельмі хутка! У чэрвені пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі, не застануцца без увагі ўсе ўдзельнікі конкурсаў.

На сённяшні момант на афіцыйнам сайце кампаніі ад нашай краіны зарэгістравана 690 назіранняў, пакуль мы на 2-м месцы пасля Македоніі.

Карына Салавей, каардынатар кампаніі «Жывая вясна» 

springalive@ptushki.org 

Таксама глядзіце
Жывая вясна-2017: Беларусь 3-я з 55-ці краін удзельніц!
Стрижи в городе!
Пабачыў першага бусла? Паведамі! "Жывая вясна-2017" пачалася!
Жывая вясна-2016: Беларусь — 2-я з 55 краін-удзельніц!
Усе птушкі кампаніі "Жывая вясна" вярнуліся ў Беларусь! Паспей занесці сваё назіранне да 31 мая!
Конкурсы "Жывой вясны" чакаюць!
Пачалася "Жывая вясна — 2016"!
"Жывая вясна-2015": Беларусь — 5-я з 54 краін-удзельніц!
100 жаворонков «вылетели» из духовки в Шумилино
Пачалася "Жывая вясна-2015"!