In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Па якім адрасе спявае салавей? Складаем карту разам!

Нядаўна выдатны спявак птушынага свету – салавей – быў заўважаны  на Цнянцы. Што гэта значыць? Надышоў час распачаць адну з самых мілагучных акцый АПБ – «Салаўіныя вечары»! Далучайцеся і расказвайце сябрам!

Запрашаем вас да актыўнага ўдзелу ў стварэнні «Салаўінай карты», а таксама ў іншых мерапрыемствах, якія запланаваны ў межах акцыі. 

А дзе вы чулі салаўя? А дзе вы чулі салаўя?

Што такое «Салаўіная карта»? Гэта праект, падобных якому няма. Кожны жыхар нашай краіны, які цікавіцца прыродай і любіць птушак, можа стаць адным са складальнікаў адмысловай карты.

Як гэта працуе? Калі вы пачулі спевы салаўя – адзначце месца на карце. Такім чынам мы разам зможам падлічыць птушак! А яшчэ вашы назіранні – добрая падказка для іншых людзей і адказ на пытанне «куда пайсці паслухаць салаўя?». Калі нехта ўжо адзначыў птушку недалёка ад вашага дому ці працы – можна схадзіць і праверыць, ці сапраўды там спявае птушка. Нам важна кожнае назіранне! 

Не гледзячы на тое, што адразу на старонцы вы бачыце карту Мінска, варта разумець, што адзначыць салаўя вы можаце ў любым куточку нашай краіны. Для гэтага трэба знайсці свой горад ці мястэчка і перанесці чырвоны маркер у кропку на мапе, дзе вы чулі салаўя. 

Такі фармат удзелу дае не толькі магчымасць самастойна ўносіць свае дадзеныя, але і бачыць на карце месца, дзе салаўі ўжо спяваюць.  

Для тых, хто хацеў бы паслухаць і пабачыць майстраў птушыных спеваў «Салаўіная карта» стане добрым дапаможнікам у пошуку месцаў для экскурсій у зялёнай зоне Мінска і не толькі.

На картце 2015 года ўжо адзначана 4 назіранні. Хто наступны?

Фота — Д.ЯкубовічФота — Д.Якубовіч

- Салаўіныя вечары» – гэта не толькі прыгожая акцыя, якая дазваляе пазнаёміць жыхароў краіны з адным з найлепшых птушыных спевакоў, але і выдатная магчымасць звярнуць увагу жыхароў горада і землеўладальнікаў зяленых зон да месцаў, дзе гняздуецца гэтая птушка, тэрыторый, стан якіх варта захоўваць у прыдатным для салаўёў выглядзе. Пры дапамозе назіранняў арнітолагаў і дадзеных «Салаўінай карты» АПБ распрацуе шэраг рэкамендацый па захаванні спрыяльных умоваў месцаў, дзе спявае салавей, -  адзначае каардынатар акцыі Карына Салавей (так, гэта яе сапраўднае прозвішча).

Калі можна пачуць салаўя? Гэтыя птушкі спяваюць на працягу мая і ў пачатку чэрвеня. Адзінкавых асобін можна пачуць да сярэдзіны чэрвеня. Таму спяшайцеся паслухаць гэтых гучных птушачак і адзначыць на карце горада "сваіх" салаўёў! Заходзьце на адмысловую старонку на нашым сайце і дадавайце свае назіранні. 

Традыцыйна ў межах акцыі у трэцція выходныя мая (16-17) АПБ арганізуе некалькі экскурсій, дзе гіды-арнітолагі распавядуць пра салаўёў,  дапамогуць пачуць і пабачыць гэтых знакамітых спевакоў! Дакладныя месцы і час экскурсій будуць вядомы пазней.

Сачыце за навінам іі шукайце салаўёў, сябры! 

Таксама глядзіце
Фінал салаўінай песні года!
Салаўі, наспявайце нам лета!
Закрыццё сезону салаўінай оперы
Салаўіная вясна!
256 кропак на карце, або як па вясне салаўёў лічылі
Час збірацца на "Салаўіныя вечары" і даследаваць "Салаўіную карту"
Дзе ж спяваюць салаўі?
Салаўіныя вечары з "Аховай птушак Бацькаўшчыны"
Запрашаем на салаўіныя экскурсіі!
Пачалася акцыя "Салаўіныя ночы"