In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Час збірацца на "Салаўіныя вечары" і даследаваць "Салаўіную карту"

На выходных 16-17 мая пройдуць «Салаўіныя вечары з АПБ». Мы запрашаем усіх зацікаўленых на птушыныя экскурсіі, дзе гіды-арнітолагі дапамогуць пачуць і пабачыць гэтых знакамітых спевакоў і распавядуць шмат цікавага пра птушак.  

Фота — Д.Якубовіч Фота — Д.Якубовіч

У гэтым годзе месцамі экскурсій (і не выпадкова: там ужо чулі спевы!) абраныя Севастопальскі парк і Камсамольскае возера. Пачатак — 19.00. На жаль, мы можам прыняць на кожную экскурсію не больш за 35 чалавек, таму неабходны папярэдні запіс.  

Запіс пачнецца з панядзелка (11 мая). Запісацца на экскурсіі магчыма па тэлефонах (+375 17) 263 06 13, (+375 29) 223 06 13, (+375 29) 101 68 87 (тэлефанаваць с 9 да 17 гадзін). Па тэлефоне вам скажуць дакладнае месца сустрэчы. 

А пакуль можна шукаць салаўіныя месцы самастойна! У дапамогу вам – Салаўіная карта 2014 года, якая была складзена нашымі сябрамі ў мінулым годзе. Там адзначана 145 назіранняў. Адшукайце бліжэйшыя да вас і паспрабуйце праверыць: ці спяваюць там птушкі ў гэтым годзе? 

Салаўіная карта 2014Салаўіная карта 2014

Калі вам пашчасціць пачуць спевы, адзначце птушку на Салаўінай карце 2015. Там ужо сабрана больш за 45 назіранняў. Занясіце і свае дадзеныя: нам важна кожнае назіранне!

Салаўіная карта 2015Салаўіная карта 2015

Даведка

Што такое салаўіная карта?

«Салаўіная карта» – унікальны праект,  дзе кожны жыхар нашай краіны, які цікавіцца прыродай і любіць птушак, можа стаць адным са складальнікаў адмысловай карты.

Як гэта працуе?

Калі вы пачулі спевы салаўя – адзначце месца на карце. Такім чынам мы разам зможам падлічыць птушак! А яшчэ вашы назіранні – добрая падказка для іншых людзей і адказ на пытанне «куда пайсці паслухаць салаўя?»

Якія месцы можна адзначаць?

Не гледзячы на тое, што адразу на старонцы вы бачыце карту Мінска, варта разумець, што адзначыць салаўя вы можаце ў любым куточку нашай краіны. Для гэтага трэба знайсці свой горад ці мястэчка і перанесці чырвоны маркер у кропку на мапе, дзе вы чулі салаўя. Такі фармат удзелу дае не толькі магчымасць самастойна ўносіць свае дадзеныя, але і бачыць на карце месца, дзе салаўі ўжо спяваюць.  

Калі можна пачуць салаўя?

Гэтыя птушкі спяваюць на працягу мая і ў пачатку чэрвеня.Адзінкавых асобінможна пачуць да сярэдзіны чэрвеня. Таму спяшайцеся паслухаць гэтых гучных птушачак і адзначыць на карце горада "сваіх" салаўёў! Заходзьце на адмысловую старонку на нашым сайце і дадавайце свае назіранні.  

Таксама глядзіце
Фінал салаўінай песні года!
Салаўі, наспявайце нам лета!
Закрыццё сезону салаўінай оперы
Салаўіная вясна!
256 кропак на карце, або як па вясне салаўёў лічылі
Па якім адрасе спявае салавей? Складаем карту разам!
Дзе ж спяваюць салаўі?
Салаўіныя вечары з "Аховай птушак Бацькаўшчыны"
Запрашаем на салаўіныя экскурсіі!
Пачалася акцыя "Салаўіныя ночы"