In English, please
“Нашы птушкі” ў Астраўцы
“Нашы птушкі” ў Астраўцы“Нашы птушкі” ў Астраўцы

Пад час адкрыцця фотавыставы, якое адбылося ў рамках гасцёўні «Званы госць», выступілі два з чатырох аўтараў прадстаўленых фотаздымкаў: Георгій Гулеўскі і Дзьмітры Вінчэўскі.

Георгій Гулеўскі – ганаровы сябра АПБ і вядомы фотамастак, пераможца і прызёр шматлікіх фотаконкурсаў у Беларусі і за яе межамі, захапляльна і эмацыйна распавёў пра свае фотапаляванні на птушак, якія пачаліся 50 гадоў таму, а таксама адказаў на шматлікія пытанні прысутных.

Дзьмітры Вінчэўскі – старшыня Рады Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ, распавёў пра дзейнасць «Аховы птушак Бацькаўшчыны» і птушак увогуле, ад імя аддзялення падарыў бібліятэцы апошнія выданні АПБ і адказаў на пытанні аб магчымасці далучыцца да сябраў арганізацыі. Пасля афіцыйнага адкрыцця фотавыставы адбыўся паказ фільмаў рэжысёра і дырэктара АПБ па сувязях з грамадзкасцю Ігара Бышнёва.

Дарэчы, пад час працы фотавыставы ўсе наведвальнікі бібліятэкі змогуць выбраць найлепшыя фотаздымкі, пакінуўшы свае галасы ў адмысловай скрыні. А таксама бясплатна атрымаць календары і лістоўкі з выявай птушкі 2007 году – салаўя, далучыцца да сябраў АПБ.

Дзякуем Яніне Мяшковай – дырэктарцы Астравецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі, Станіславу Памецьку — сябру АПБ з Астраўца, і Паўлу Краўчуку за дапамогу ў арганізацыі і адкрыцці фотавыставы – без іх актыўнага ўдзелу і дапамогі яна б не адбылася б.

Дзьмітры Вінчэўскі, АПБ, Горадня

На здымку аўтара: пад час адкрыцця фотавыставы.

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org