In English, please
Грамадская актыўнасць дзеля захавання прыроды

Пад такой назвай адбыўся супольны семінар на возеры Белае, што ў Брэсцкім раёне. Семінар аб'яднаў адразу два праекты, галоўным выканаўцам якіх з'яўляецца Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне АПБ.

Для аднаго з праектаў — «Прырода аб'ядноўвае людзей», які рэалізуецца супольна з грамадскай экалагічнай арганізацыяй «Зялёны край», гэты семінар стаў своеасаблівым падвядзеннем вынікаў, бо з'яўляўся астатняй дзейнасцю ў рамках праекту. Для іншага праекту — «Захаваем прыроду разам», які рэалізуецца разам з Дамачаўскім пасялковым саветам і ДПУ «Рэспубліканскі заказнік «Прыбужскае Палессе», семінар быў магчымасцю падвесці папярэднія вынікі і рэалізаваць шэраг мерапрыемстваў. Абодва праекты рэалізуюцца ўпершую чаргу дзякуючы фінансавай падтрымцы Праграмы малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонду.

Семінар адбыўся ў біясферным рэзерваце «Прыбужскае Палессе» і быў прысвечаны развіццю менавіта гэтай тэрыторыі. Біясферны рэзерват створаны пастановай Брэсцкага аблвыканкама ў 2003 годзе на базе заказніка з аднаіменнай назвай. У 2004 годзе «Прыбужскае Палессе» атрымала афіцыйны статус біясфернага рэзервата ЮНЭСКА, які зяўляецца беларускай часткай міжнароднага трохбаковага біясфернага рэзервата «Заходняе Палессе», ствараемага на мяжы трох дзяржаў — Беларусі, Польшчы і Украіны. На раўнінных тэрыторыях гэта адзіная ў Еўропе трохбаковая (ствараемая пры ўдзеле трох дзяржаў) ахоўваемая тэрыторыя. У свеце існуе 3 такія тэрыторыі.

Падчас семінару ў першы дзень адбылася прэзентацыя вынікаў дзейнасці, ажыцяўляемай у рамках абодвух праектаў, а таксама магчымасцяў, якія дае Праграма малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонду. Удзел у семінары прынялі прадстаўнік ПМГ ГЭФ, намеснік старшыні Брэсцкага абласнога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, старшыня Брэсцкай горрайінспекцыі, дырэктар ДПУ РЗ «Прыбужскае Палессе», дырэктар Палескага аграрна-экалагічнага інстытуту, старшыні Заходне-Палескага рэгіянальнага і Брэсцкага абласного аддзяленняў АПБ, а таксама мясцовая моладзь і студэнты.

Наступныя два дні былі прысвечаны практычнай дзейнасці па адзнакаванню турыстычных маршрутаў і біятыхнічным мерапрыемствам. Спрыяльнае надвор'е, карысная супольная праца, цікавыя знаёмствы — ўсё гэта спрыяла добраму агульнаму настрою, які панаваў падчас правядзення семінару. І нават незусім прыемныя, а-ля найгоршыя 1990-я ўмовы пражывання на турыстычнай базе «Белае возера», не сапсавалі агульнага аптымістычнага настрою, а, нават, спрыялі інтэграцыі і паспяховай практычнай дзейнасці.

Андрэй Абрамчук, Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне АПБ.

Таксама глядзіце
Лагерь над Березиной
Участники летника "Начныя жыхары ляСОЎ" покорили самое дикое болото Беларуси
Запрашаем на летнік "Начныя жыхары ляСОЎ"!
Запрашаем у летнік Юны бёдуотчар-IV
Маразы не спынілі нашых валанцёраў!
Неделя акции "Сохранение лососей" — телеэфир, рейд, интервью...
Экатурызм і актыўная ахова прыроды ў біясферным рэзерваце Прыбужскае Палессе
В августе три полевых лагеря!
Новые возможности для молодежи!
Начныя жыхары ляСОЎ
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org