In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Выйшаў часопіс "Птушкі і Мы"

Як лес можа атрымаць сертыфікат і навошта гэта патрэбна? Чаму шкло забівае птушак і як іх можна ратаваць? Як акадэмік Міхаіл Нікіфараў зрабіў свой першы вызначальнік птушак яшчэ ў 5 класе? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукайце ў новым нумары «Птушкі і Мы»! 

Часопіс пачынае звычайная туркаўка ад Дзмітрыя Якубовіча. На вокладках вас чакае карысная інфармацыя пра расліны з Чырвонай Кнігі. Будзеце наступны раз на прыродзе – звярніце ўвагу: можа венерын чаравічак, сон лугавы, кураслеп лясны, купальнік горны і іншыя рэдкія віды «жывуць» і ў вашай мясцовасці? 

Паспрабуйце пабачыць усіх летніх суседзяў!Паспрабуйце пабачыць усіх летніх суседзяў!

Таксама мы падрыхтавалі для вас плакат з птушкамі лета, артыкулы пра соў, папугаяў, ластавак і шмат іншага.

Нататкі Аляксея Цішачкіна з Амазоніі Нататкі Аляксея Цішачкіна з Амазоніі

Чытаць часопіс 

Спампаваць часопіс

Дарэчы, да ўсіх сябраў АПБ ужо паляцела наша летняя рассылка з часопісам і іншымі матэрыяламі. Калі вы таксама хочаце быць сярод нашых сяброў – далучайцеся да АПБ! Як гэта зрабіць – тут.

Прыемнага чытання! Пішыце, што вам спадабалася, і пра што яшчэ вы хацелі б даведацца ў наступных нумарах.  

Часопіс выдадзены ў рамках праекта "Аб'ядноўваючыся вакол прыроды", які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза