In English, please
Захаваць прыроду разам

Захаваць прыроду разам

Першага і другога жніўня адбылося знакавае мерапрыемства для праекта «Стварэнне сеткі захавальнікаў тэрыторый, важных для птушак (ТВП) у Беларусі». У рамках праекта былі арганізаваны першыя семінары для патэнцыйных захавальнікаў ТВП «Балота «Званец» . Яны прайшлі ў ваколіцах згаданнага балота ў вёсцы Павіцце Кобрынскага раёну, а таксама ў вёсках Радастава і Асіпавічы Драгічынскага раёну Брэсцкай вобласці.

Акрамя людзей, якія ўжо мелі ўяўленні аб праекце і жадалі стаць захавальнікам, на семінары мог прыйсці любы жадаючы. Арганізатарамі была запланавана цікавая і пазнавальная праграма, разлічанная на некалькі гадзін. У прыватнасці, удзельнікі семінара даведаліся, чым займаецца АПБ, чаму важна захоўваць ТВП, якія значныя ТВП ёсць у Беларусі, а таксама пра выключную значнасць балота «Званец» для захавання вяртлявай чаротаўкі – віда, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Дзеля больш нагляднага тлумачэння важнасці балот для птушак і людзей, а таксама крохкасці роднай прыроды была арганізавана гульня « Асушэнне балот», у якой з задавальненнем прынялі ўдзел як дзеці, так і дарослыя.

«Стварэнненне сеткі захавальнікаў ТВП – вельмі эфектыўны спосаб далучэння мясцовага насельніцтва да аховы прыродных тэрыторый, каля якіх яны жывуць» — паведаміла каардынатар праграмы па стварэнні сеткі захавальнікаў ТВП Вольга Лукшыц.

У трох семінарах прыняло ўдзел больш за 60 чалавек, 42 з якіх выказалі жаданне стаць захавальнікам. Такая колькасць неабыякавых людзей да прыроды свайго краю дае надзею на далейшы поспех праекту на іншых ТВП і будучыню балота «Званец». Шэраг семінараў для захавальнікаў ТВП «Балота Ельня», «Гарадзенская Свіслач», «Налібоцкая пушча» будуць праведзены на працягу жніўня.

Праект «Стварэнне сеткі захавальнікаў ТВП у Беларусі» выконваецца ў супрацоўніцтве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і пры фінансавай падтрымцы Шведскага арніталагічнага таварыства (SOF).

Даведка АПБ

ТВП «Балота Званец» – адна з найважнейшых ТВП Беларусі і адно з найбуйнейшых нізінных балот Еўропы, плошча яго перавышае 150 км?. Тут адзначана шэраг відаў, занесенных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь: 23 віды раслін, 18 відаў нясякомых, 2 віды млекакормячых, 21 від птушак. Балота «Званец» мае міжнародную значнасць для падтрымання буйнейшай у свеце папуляцыі вяртлявай чаротаўкі і глабальна знікаючых відаў — вялікага арляца і драча. Акрамя таго, на тэрыторыі балота гняздуецца каля 1% еўрапейскай папуляцыі чаплі-бугая і вадзянога пастушка.

Захавальнікі – гэта людзі з ліку актыўных, неабыякавых да лёсу роднай прыроды мясцовых жыхароў, якія маюць магчымасць наведваць тэрыторыю і кантраляваць яе стан, у прыватнасці, пагрозы, якасць месцаў пражывання, колькасць асобных відаў птушак, гаспадарчую дзейнасць на тэрыторыях і г.д. Такая інфармацы дае магчымасць аператыўна рэагаваць на змены стану экасістэм ТВП.

Таксама глядзіце
Охраняемая площадь ТВП Простырь увеличилась
Сколько серых журавлей отдыхает на Ельне этой осенью
ТВП «Ореховское» получила статус ООПТ
Сколько коростелей обитает на Средней Припяти?
Браславские озера могут получить статус территории, важной для птиц
Новое место обитания вертлявой камышевки обнаружено недалеко от Минска
Десант хранителей посчитал журавлей на болоте Званец
Участники летника "Начныя жыхары ляСОЎ" покорили самое дикое болото Беларуси
Кто может схватить выгонощанского орлана за хвост?
Новые общественные инспектора от А П Б
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org