In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Запрашаем на Birdrace 2015!

5 верасня. 12 гадзін спаборніцтваў з 6 раніцы. Каманды з розных куткоў Беларусі і з краін-суседзяў. АПБ запрашае ўсіх, хто цікавіцца птушкамі, удзельнічаць у XII адкрытым Чэмпіянаце Беларусі па спартыўнай арноталогіі — Birdrace2015! Спаборніцтвы па традыцыі пройдуць у першую суботу восені.

Фармат спаборніцтваў6 гадзін раніцы – старт для каманд. Што трэба рабіць і як выйграць? Мэта каманд з 4-х чалавек – убачыць на працягу 12 гадзін больш відаў птушак, чым іншыя каманды. Можна карыстацца любымі транспартнымі сродкамі.

Хто можа ўдзельнічаць? Усе жадаючыя, у тым ліку жыхары іншых краін. Два прадстаўніка каманды павінны быць старэйшыя за 18 гадоў.

Як зарэгістраваць каманду? Дашліце заяўку ў Сакратарыят АПБ да 10.00 4 верасня на [email protected].

Што пазначыць пры рэгістрацыі каманды?

  • Назва каманды
  • Склад каманды (4 чалавека, узрост як мінімум 2-х павінны быць больш за 18 год)
  • Месца старта
  • Нумар тэлефона для сувязі 

У мінулым годзе пад час 12-гадзінных спаборніцтваў каманда «Арлы і стрынаткі» убачыла 120 відаў птушак і тым самым не толькі перамагла, але і пабіла рэкорд усіх Birdrace за 11 год.  

Пераможцы мінулага года "Арлы і стрынаткі"Пераможцы мінулага года "Арлы і стрынаткі"

Ці будзе пастаўлены новы рэкорд у гэтым годзе? Хутка даведаемся адказ на гэтае і іншыя пытанні! А пакуль – чакаем вашых заявак! Birdrace– унікальныя спаборніцтвы: паспейце далучыцца!  

Даведка: агляд Чэмпіяната 2014 года можна паглядзець тут.

Спампаваць правілы Чэмпіяната па спартыўнай арніталогіі  

Таксама глядзіце
BirdRace 2017: 126 видов птиц за 12 часов!
BirdRace 2017: на 1-11 рассчитайсь!
BirdRace-2017: команды-участницы
BirdRace-2017: "собери" птиц за 12 часов!
Равнение на 121!
Birdrace 2016: имена и цифры
Birdrace в Беларуси: не прошло и 13 лет!
Каманды-ўдзельніцы ХIII Чэмпіяната па спартыўнай арніталогіі
12 команд, 12 часов, 112 видов: магия чисел 12-го Чемпионата!
BirdRace-2015: кто победил?