In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
"Біяразнастайны" бюлетэнь АПБ

Верасень – час міграцыі птушак і час новага бюлетэня АПБ. Пра што пішам восенню?

На старонках выдання мы расказваем пра самыя цікавыя праекты арганізацыі, а таксама запрашаем удзельнічаць у Восеньскіх днях назірання за птушкамі EuroBirdwatch2015 і ў Чэмпіянаце па фотабёрдынгу. Усё гэта адбудзецца ўжо ў гэтыя выходныя!

Разварот нашага бюлетэня – шпаргалка на тэму таго, як прыцягнуць дзікую прыроду на лецішча. Дайце дзікім жывёлам месца для жыцця – і яны будуць вашымі памочнікамі ў агародных справах! Крокі па прыцягненні дзікай прыроды шукайце на старонках 2-3.

Не забывайце дасылаць нам на [email protected] фатаграфіі і дзяліцца сваімі поспехамі: што атрымалася і хто пасяліўся?

Усе, хто аплаціў сяброўскі ўзнос за 2015 год, атрымаюць бюлетэнь па пошце (звычайнай ці электроннай) на гэтым тыдні. Калі вы яшчэ не падцвердзілі сяброўства – спяшайцеся: хутка канец года! Як аплаціць

Чытаць бюлетэнь

Ураджайнай і багатай на сустрэчы з птушкамі вам восені, сябры!  

Выданне падрыхтавана ў рамках праекта "Прырода важная для ўсіх. Умацаванне аховы прыроды праз развіццё лідэрства і ўдзелу мясцовага насельніцтва ў працэсе прыняцця рашэнняў на мясцовым узроўні" пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза. За змест выдання нясе адказнасць ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" 

Таксама глядзіце
Сакавіцкі бюлетэнь АПБ
Белавежскі бюлетэнь
Сакавіцкі бюлетэнь АПБ
Новы бюлетэнь АПБ: усход, гогаль і сіваграк
Час чытаць "савіны бюлік"!
Халады — час чытаць новыя часопіс і бюлетэнь АПБ!
Выйшлі новыя нумары бюлетэня і часопіса "Птушкі і мы"
Першы нумар інфармацыйнага бюлетэня АПБ за 2012 год
Чацверты нумар бюлетэня за 2011 г.
Выйшаў трэці нумар інфармацыйнага бюлетэня АПБ за 2011 год