In English, please
Акцыя “Сябры барадатай кугакаўкі”
Акцыя “Сябры барадатай кугакаўкі”Акцыя “Сябры барадатай кугакаўкі”

[SCREEN:0] У Целяханах мы праверылі пяць гнёзд, як і я ў весну был і заняты совам і . Гнёзды былі знойдзены мясцовымі жыхарамі: егерамі Аляксандрам Івановым і Віктарам Куратнікам, рабочым лясгасу Сяргеем Янковічам. Толькі ў двух з пяці выпадкаў совы здолелі вырасціць па аднаму птушаняці. У рамках акцыі мясцовыя ахоўнікі прыроды, знойдзеныя якімі гнёзды аказаліся паспяховымі, атрымалі каштоўныя прызы. Птушаняты былі акальцаваны.

Добрыя навіны прыйшлі таксама з Налібокскай пушчы, дзе ў час планавай высечкі вясной было знойдзена гняздо барадатай кугакаўкі. Дзякуючы хуткай рэакцыі ляснічага Ўладзіміра Мароза і яго намесніка Васіля Цітко, намаганням галоўнага ляснічага Навагрудскага лясгаса і сябра АПБ Міхаіла Моцевіча, высечка была спынена і перанесена на час, калі птушаняты ўжо пакінуць гняздо.

Незаконны адстрэл дарослых соў уяўляе галоўную пагрозу для выжывання ключавых папуляцый гэтага рэдкага віду птушак. Мэтай акцыі «Сябры барадатай кугакаўкі» акрамя маніторынгу папуляцый соў з’яўляецца заахвочванне мясцовых жыхароў да аховы ўнікальнай прыроднай спадчыны Беларусі.

Аляксандр Вінчэўскі, АПБ, Мінск. Здымкі аўтара.

Прачытаць ангельскі погляд на сустрэчу і кальцаванне барадатых кугакавак, а таксама некаторыя здымкі з акцыі можна тут:

http://josstratford.co.uk/index.php?option=com_content&task=view&id=57&Itemid=39

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org