In English, please
“ВЫВУЧАЕМ ПРЫПЯЦЬ РАЗАМ”
“ВЫВУЧАЕМ ПРЫПЯЦЬ РАЗАМ”“ВЫВУЧАЕМ ПРЫПЯЦЬ РАЗАМ”

[SCREEN:0] Акрамя знаёмства паміж сабой і з прадстаўнікамі іншых краін, асноўнай задачай летніка было навучанне студэнтаў метадам комплексных даследаванняў жывой прыроды. Работа адбывалася ў міні-групах п а ге а б а тан іцы ( вывучэнне расліннасці ), орн і т а фауне ( уліках і кальцаванню птушак ), энт а м а фауне ( адлову і вывучэнню розных груп нас я комы х ), батрах а фауне ( вызначэнню размяшчэння розных груп земн а водны х ) у пойме р. Пр ы пя ц ь на зна камітай ТВП Тур аў ск ае Балонне. Кіравалі міні-групамі адпаведныя спецыялісты са Швецыі, а таксама Інстытуту заалогіі НАН Беларусі, Гродзенскага дзяржуніверсітэта ім.Я.Купалы і АПБ. Прычым усе ўдзельнікі летніку павінны былі папрацаваць і прайсці навучанне ў кожнай са спецыялізаваных міні-груп. Акрамя гэтага, усе жадаючыя маглі далучыцца да начных улікаў прыпяцкіх кажаноў – швэдзкія калегі прывезлі з сабой адмысловы дэтэктар для рэгістрацыі і вызначэння гэтых цікавых звяроў.

[SCREEN:1] Кожны вечер падводзіліся папярэднія вынікі працы, інтэграцыйныя гульні, а напрыканцы адбыліся нацыянальныя презентацыі і вячэры з нацыянальных страваў. Мы дапа м а гал і в уч о ным у сапраўднай наувкова-даследчай працы .

[SCREEN:2] Адной з яркіх падзей летніка з’явілася водная экскурсія па Прыпяці з наведваннем рэспубліканскага заказніка «Вусце Лані». Там мы назіралі за жыццёмі сапраўднага птушынага гораду са шматлікімі і шматяруснымі птушынымі пасяленнямі — адну з самых вялікіх у кантынентальнай Эўропе калонію бакланаў і чапляў. Дарэчы, на востраве атрымалася знайсці гняздо і невялікай, але таксама вельмі цікавай птушкі – белай сініцы! Пад час падарожжа па Прыпяці адзначылі невядомае да гэтага месца вегетацыі рэдкага віду раслін – кіеўскай крапівы.

Шмат цікавага даведаліся мы і аб Тураўскай гісторыі і насельніках краю пад час адмысловай этнаграфічнай экскурсіі па старажытнаму гораду, на замчышча і ў гісторыка-краязнаўчы музей.

Выказваем шчырую ўдзячнасць арганізатарам і кіраўнікам летніку за іх цярплівасць і веды, якія пад час летніку атрымалася перадаць нам. У нас засталіся незабыўныя ўражанні, трывалыя веды і навыкі, шмат новых сяброў і вялікае жаданне вывучаць і зберагаць нашу ўнікальную беларускую прыроду!

Тацяна Смыкоўская, сябра АПБ, студэнтка 3 курсу факультэту біялогіі і экалогіі ГрДзУ

Яўген Сліж, сябра АПБ, студэнт 2 курсу факультэту біялогіі і экалогіі ГрДзУ

Здымкі Дзьмітрыя Вінчэўскага (АПБ)

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org