In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
У новы год — з АПБ!

Сябры, дзякуй за тое, што ў 2015 годзе былі разам з АПБ! Заставайцеся з намі ў 2016! Пра сяброўскія ўзносы на наступны год і формы аплаты — тут. 

У новы год — разам з АПБ! У новы год — разам з АПБ!

У новым годзе памеры сяброўскіх ўзносаў змяніліся. Для сябраў АПБ катэгорый «Рэдкая птушка» памер узноса з 1 студзеня складае 350 000. Сяброўства ў катэгорыях «Сямейная», «Асабістая» і «Ільготная» аднолькавага памеру – 180 000.  

Сумы для «Крылатых дазораў» засталіся нязменнымі: для настаўнікаў, якія з’яўляюцца кіраўнікамі клуба, і для вучняў з «КД» узнос – 15 000 рублёў.   

Невялікае павелічэнне звязана з сяброўскім камплектам, кошт якога павялічыўся. 

Назва катэгорыі

Хто можа далучыцца

Што атрымлівае

Памер узноса

Рэдкая птушка

Усе ахвочыя

Камплект матэрыялаў*, значак з выявай птушкі і запрашэнні на 2 экскурсіі. Узнос не толькі цалкам кампенсуе кошт камплекту, але і часткова ідзе на прыродаахоўныя мэты.

350000 бел.руб

 

Сямейная

Сям’я

Камплект матэрыялаў адзін на сям’ю, але кожны член сям’і атрымлівае картку сябра АПБ і налепку.

180000 бел.руб

Асабістая і Ільготная 

Усе, акрамя жыхароў іншых краін

Сябра атрымлівае поўны камплект матэрыялаў.

180000 бел.руб

«Крылаты дазор»

Настаўнікі

Кіраўнік атрымлівае поўны камплект матэрыялаў, а таксама метадычныя распрацоўкі для настаўнікаў.

15 000 бел.руб

 

«Крылаты дазор»

Сябра клуба

Кожны сябра клуба (да 15 гадоў) атрымлівае налепку з птушкай года і значак. 

15 000 бел.руб

Сябры, просім вас не адкладаць аплату сяброўскіх узносаў, а зрабіць гэта ў пачатку года! Гэта дае вам магчымасць атрымліваць усе друкаваныя матэрыялы і рассылкі своечасова і без затрымак. А мы, дзякуючы вам, зможам рабіць больш добрых спраў на карысць дзікай прыроды Беларусі! Нагадваем: ва ўсіх сваіх дзеяннях і заявах АПБ выступае і ад вашага імя, а таксама ад імёнаў тысяч сваіх сябраў. Гэта робіць наш голас мацней, а нашы пазіцыі – больш важкімі.

Заставайцеся ў 201з АПБ! Нас чакае цікавы і насычаны на падзеі год! 

Падтрымайце АПБ у 2016 годзе! Падтрымайце АПБ у 2016 годзе!

Даведка: што атрымлівае сябра АПБ на працягу года:  

  • Часопіс "Птушкі і мы" – 2 нумары;
  • Інфармацыйны бюлетэнь – 2 нумары;
  • Картка сябра АПБ;
  • Налепка "Птушка года"
  • Іншыя друкаваныя матэрыялы (паштоўкі, гадавая справаздача "Лічбы і факты") 

"Лічбы і факты" 2014 г."Лічбы і факты" 2014 г.

Даведка: як аплаціць сяброўскі ўзнос у 201годзе 

Па-першае, вам патрэбна ведаць нумар вашай сяброўскай карткі. Гэты нумар можна знайсці на вашай папярэдняй картцы ці даведацца па офісных тэлефонах ці e-mail [email protected] Калі вы толькі збіраецеся стаць сябрам АПБ, для атрымання нумара карткі пачніце запаўняць анкету.

Аплаціць можна праз адзіную сістэму ЕРИП.

Сістэма"Расчет"(ЕРИП) 

ЕРИП – гэта аплата з выкарыстаннем плацёжна-даведачных тэрміналаў і банкаматаў. Што трэба рабіць? Выбірайце адзін з трох варыянтаў! 

ЕРИП — у інфакіёску ці банкамаце!  

А) Знайсці бліжэйшы плацёжна-даведачны тэрмінал (інфакіёск) або банкамат

Б) Выбраць у пераліку паслуг пункт «Система "Расчет" (ЕРИП)»

В) Выбраць пункт «Пожертвования, благотворительность», а затым «Ахова птушак Бацькаўшчыны ГА» 

Г) Увесці ваш нумар сяброўскай карткі, прозвішча, імя і суму аплаты.

Д) Пацвердзіць аплату

ЕРИП – праз касы банкаў

Звяртаецеся ў касу любога банка (ўдзельніка сістэмы " Расчет " (ЕРИП)) і паведамляеце, што вам неабходна аплаціць паслугу «Ахова птушак Бацькаўшчыны ГА» праз сістэму «Расчет» (паслуга размешчана ў каталогу «Пожертвования, благотворительность»), паведаміце нумар сяброўскай карткі, прозвішча, імя і суму аплаты і аплачваеце наяўнымі грашыма або банкаўскай карткай. 

ЕРИП— аплата з выкарыстаннем Інтэрнэт-банкінгу 

А) Зайсці на сайт вашага Банка (паслуга Інтэрнэт-банкінг) 

Б) Выбраць упераліку паслуг пункт «Система "Расчет" (ЕРИП)»

В) Выбраць пункт «Пожертвования, благотворительность», а затым «Ахова птушак Бацькаўшчыны ГА»

Г) Увесці ваш нумар сяброўскай карткі, прозвішча, імя і суму аплаты.

Д) Пацвердзіць аплату.

Выбірайце больш зручны для вас варыянт! Далучыцца да нашай дзейнасці даволі проста. Памятайце: ваша падтрымка вельмі шмат значыць для нас! 

З павагай, ваша АПБ 

Лебединая песня
21 снежня 2015 года
Таксама глядзіце
Сябра АПБ нумар 7000!
"Отпросился с работы и поехал помогать лососю"
Раздаем значыкі гілёў!
Как учительница из Чаусов убедила детей отложить гаджеты и пойти в "Крылатый дозор"
Новый год и новый взнос
Экскурсія з краязнаўчым прысмакам
"Рэдкая птушка" в Налибокской пуще
Уголок, где живет луток
Почему 1350 человек уже поддержали АПБ в 2016 году?
Сколько "голосов" у дикой природы?