In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
16-17 студзеня — акцыя "Птушкі ля кармушкі"!

Нарэшце дачакаліся: сапраўдная зіма! Зараз – час падтрымаць птушак у суровыя марозныя дні. Чаму неабходна падкарміць птушак? Па-першае, птушкі адчуваюць недахоп корма з-за снегавога насцілу, па-другое – хуткая страта цяплыні патрабуе больш энергіі, а значыць – больш ежы. У сілах кожнага з нас – падтрымаць птушак: зрабіце простую кармушку! Яна стане паратункам для дзясяткаў вялікіх сініц, вераб’ёў, зелянушак і іншых гасцей! А вы з задавальненнем зможаце назіраць за шумным птушыным сняданкам! 

Кармушка — гэта шчасце! Кармушка — гэта шчасце!

АПБ заклікае падкармліваць птушак на працягу халадоў, а 16 і 17 студзеня прыняць удзел у традыцыйнай акцыі АПБ – "Птушкі ля кармушкі".

Як далучыцца?

16 і/ці 17 студзеня падлічыце віды і колькасць птушак на вашай кармушцы і дашліце дадзеныя ў АПБ адным з наступных спосабаў:

Фото — M. Westby Фото — M. Westby

Дзяліцеся, калі ласка, сваімі ўражаннямі і фотаназіраннямі ў сацыяльных сетках і па электроннай пошце. Хто ведае, можа менавіта ваша назіранне станне сапраўдным птушыным адкрыццём? Самыя цікавыя і адметныя фотаздымкі будуць абавязкова адзначаныя прыемнымі прызамі!

Чым карміць птушак? 

Лепшы корм для вераб'іных — насенне сланечніка. Можна зрабіць сумесь "насенне сланечніка, проса і авёс". Але не страшна, калі якога-небудзь з гэтых кампанентаў не хапае. Сініцы і дзятлы з задавальненнем ядуць несалёнае сала. Яго можна нанізаць на цвічкі, забітыя па краях вашай кармушкі, падвешваць у сетачцы або на дроціках прымацаваць да галінак дрэваў. Вераб'і, зелянушкі, попаўзні, чыжы любяць ласавацца арахісам. Памятайце: разнастайнасць корму вабіць мноства птушак да вашай кармушкі! 

Гэтых птушак вы зможаце ўбачыць на сваёй кармушцы зімойГэтых птушак вы зможаце ўбачыць на сваёй кармушцы зімой

Сярод удзельнікаў акцыі, якія паведамяць свае лічбы адным з прыведзеных спосабаў, АПБ разыграе 10 значыкаў з птушкамі, якія часцей за іншых наведваюць кармушкі: зелянушка, гіль, палявы і дамавы верабей. 

Адзін з гэтых значыкаў можа быть вашым! Адзін з гэтых значыкаў можа быть вашым!

Далучайцеся да назіранняў у Instagram!  Зрабіце фота птушак, якія завіталі на вашу кармушку, выкладайце яго ў Instagram і пазначце агульным хэш-тэгам #птушкілякармушкі, па якім мы лёгка знойдзем вас! 

Даведка АПБ: "Птушкі ля кармушкі-2015" 

17-18 студзеня мінулага года пачаставацца на кармушкі завіталі птушкі 25 відаў. Часцей за іншых бачылі вялікую сініцу (755 асобін), на другім месцы – дамавы верабей (590 асобін), на трэцім – палявы верабей  (567 асобін). Таксама было шмат шызых галубоў і зелянушак, прыляталі каўкі  і сарокі. Больш за 700 удзельнікаў акцыі «Птушкі ля кармушкі-2015» падкармілі звыш 3000 птушак. 

Топ-10 птушак на кармушках у 2015 годзе Топ-10 птушак на кармушках у 2015 годзе

Падрабязней паглядзець, як прайшлі «Птушкі ля кармушкі-2015», можна тут.

Якімі будуць "Птушкі ля кармушкі-2016" — залежыць ад кожнага з нас: далучайцеся! Чакаем вашых назіранняў, сябры, і шчыра жадаем, каб ваша кармушка поўнілася разнастайнымі крылатымі гасцямі! 

Карына  Салавей, каардынатар акцыі «Птушкі ля кармушкі»  

Запрашаем у Савет АПБ!
12 студзеня 2016 года
Таксама глядзіце
Успей побёрдвотчить летом — Free Walking Tour с птицами-12!
Вакансия АПБ: снимаем фильмы!
21-23 июля приглашаем на Экофорум!
Free Walking Tour с птицами-5!
Free Walking Tour с птицами-3!
Free Walking Tour с птицами-2!
Кто будет главным бухгалтером птиц?
В АПБ вакансия природоохранного эксперта!
Где утки зимовали?
Зёрнышки добра