In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Новы бюлетэнь АПБ: усход, гогаль і сіваграк

Сябры, выйшаў новы (пазачарговы) бюлетэнь АПБ!

Гогаль, сіні сіваграк, «усходнія» праекты АПБ сабраліся разам у студзеньскім нумары! 

Асобная старонка раскажа пра нашы вялікія «усходнія» праекты і іх актывістаў. Як камбінаваць эколага-арніталагічна-краязнаўчыя мерапрыемствы, як зрабіць ініцыятыўную групу ў сваім рэгіёне і як і навошта аб’яднаць вакол сябе прыродалюбаў? Новыя фарматы працы нашых актывістаў у межах праекта "Аб'ядноваючыся вакол прыроды", які АПБ рэалізуе пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза, для прыкладу і натхнення іншых!

Асаблівая ўвага нададзена і гогалю: дзе жыве птушка, як умее «танчыць» і «свістаць»? Як кожны можа падарыць гаспадару года«новабудоўлю» і што для гэтага трэба? Адказы на пытанні змешчаны на развароце бюлетэня. Павесьце яго ў школе, на працы ці ў ліфце – хай як мага больш людзей ведаюць пра птушку 2016!

Асобная старонка прысвечана сіняму сіваграку. Гэта ўнікальная птушка, на жаль, знікае ў нашай краіне. Што адбываецца? Чытайце на стар.4. 

Усе сябры АПБ, якія аплацілі сяброўскі ўзнос у 2015 ці 2016 гадах, атрымаюць бюлетэнь разам з нашай студзеньскай рассылкай на гэтым тыдні! Тыя, хто падпісаўся на электронную версію бюлетэня, атрымаюць яго па электроннай пошце.

Бюлетэнь у фармаце PDF можна спампаваць тут.

Чытайце бюлетэнь, пішыце водгукі, пытанні і прапановы на [email protected]. Нам важна ваша меркаванне! 

Таксама глядзіце
Сакавіцкі бюлетэнь АПБ
Белавежскі бюлетэнь
Сакавіцкі бюлетэнь АПБ
"Біяразнастайны" бюлетэнь АПБ
Час чытаць "савіны бюлік"!
Халады — час чытаць новыя часопіс і бюлетэнь АПБ!
Выйшлі новыя нумары бюлетэня і часопіса "Птушкі і мы"
Першы нумар інфармацыйнага бюлетэня АПБ за 2012 год
Чацверты нумар бюлетэня за 2011 г.
Выйшаў трэці нумар інфармацыйнага бюлетэня АПБ за 2011 год