In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
АПБ у "Лічбах і фактах" 2015

Сябры, выйшла традыцыйная справаздача АПБ за 2015 год– «Лічбы і факты».

У год вушатай савы мы разам з вамі ратавалі Тураўскі луг ад палону вярбы, лічылі жураўлёў на балоце Ельня, развешвалі скрыні для кажаноў, радаваліся «птушынай» сацыяльнай рэкламе, адкрывалі музей салаўя ў Слуцку, шукалі вушатых соў і дарылі новыя «кватэры» гаспадыні года...

Год быў сапраўды насычаным. «Лічбы і факты»– нагода яшчэ раз успомніць 2015-ы і сказаць дзякуй усім, хто не застаўся ў баку ад не заўсёды простай, але важнай справы захавання прыроды. Шмат чаго ў год вушатай савы было зроблена дзякуючы вялікім пректам "Прырода важная для ўсіх" і "аб'ядноўваючыся вакол прыроды", якія АПБ рэалізуе пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. 

Спампаваць "Лічбы і факты-2015"

Усе сябры АПБ, якія аплацілі ўзнос у 2015 годзе, атрымаюць (ці ўжо атрымалі?) «Лічбы і факты» па пошце. 

Наперадзе – новы 2016 год, новыя акцыі і новыя цікавыя сустрэчы з птушкамі.

Разам для птушак і людзей! 

Таксама глядзіце
Высказаться по FSC — до 2 декабря!
Разорванные ужи: в возбуждении уголовного дела отказано
За шестью большими подорликами из Беларуси можно следить онлайн!
Волонтерский лагерь в Турове: к возвращению дупелей — готовы!
Тихон не из тихих!
Что общего у лососей с колбасой: 12 октября — Зоочетверг
Борисов выбирает свою птицу: поддержи проект смской!
Большой подорлик и такое же путешествие
Не истреблять, а управлять численностью
38 не попугаев: итоги Чемпионата по фотобёрдингу!