In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Атлас гняздуючых птушак: колькі інфармацыі сабрана?

У нашай краіне працягваецца праца над Атласам гняздуючых птушак Беларусі і Еўропы. Пакуль плануецца праца на палявы сезон 2016 году, можна азірнуцца і даведацца, што ўжо зроблена. На малюнку вы можаце бачыць квадраты, па якіх у той ці іншай ступені сабрана інфармацыя. 

  • Чырвоным колерам пазначаны квадраты, для якіх зроблена поўная справаздача з гнездавымі статусамі і колькаснымі ацэнкамі; 
  • Жоўтым – з ацэнкамі для асобнай часткі квадрату альбо па асобным відам; 
  • Аранжавым – толькі спіс відаў з гнездавым статусам; 
  • Зялёным – абяцаная інфармацыя. 

Адпаведна з запаўненнем новых квадратаў інфармацыя будзе абнаўляцца. 

Нагадваем, што праца над агульнаеўрапейскім Атласам ідзе да 2017 года. Гэты амбітны праект пачаты па ініцыятыве Еўрапейскай рады па падлікам птушак (EBCC). Да праекту далучыліся больш за паўсотні краін Еўропы, у тым ліку і Беларусь. 

Паралельна АПБ сумесна с НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі збірае інфармацыю для першага нацыянальнага Атласу гняздуючых птушак Беларусі. Толькі ад нашых намаганняў залежыць, як будуць выглядаць гэтыя выданні. Праца працягваецца: далучайцеся! 

Даведка: як кожны беларус можа дапамагчы напісаць старонкі Атласу гняздуючых птушак Беларусі? Адказы тут! 

Падлічым птушак разам!

 

Па любых пытаннях звяртайцеся +375 29 1755122 (velcom), +375 29 267 47 81 (мтс) альбо на электронную пошту  kuzmenkova.anastasia@gmail.com

 

Настасся Кузьмянкова, каардынатар праекта 

Таксама глядзіце
Где в Беларуси живут щурки и бормотушки?
Як лічыць птушак: тэорыя і практыка!
Атлас гняздуючых птушак Еўропы: навучанне ў полі
І зімой гнёзды падлічваюць!
Первый Атлас гнездящихся птиц Беларуси