In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Да 10 сакавіка чакаюць заявак на Мемарыяльную праграму падтрымкі маладых даследчыкаў імя Сяргея Абрамчука

Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ абвяшчае чарговы конкурсны набор заявак па Мемарыяльнай праграме падтрымкі маладых даследчыкаў імя Сяргея Абрамчука (1984-2010).

Сяргей Абрамчук. Фота — www.birdwatch.by Сяргей Абрамчук. Фота — www.birdwatch.by

Праграма працуе ўжо чатырs гады, і на працягу мінулых гадоў на конкурс было даслана 15 заявак ад маладых даследчыкаў Берасцейшчыны, Гарадзеншчыны, Гомельшчыны і г. Мінска. Тэматыка была даволі разнастайная і датычыла фауністыкі, рыбгасаў і асобных відаў, даследвання патэнцыйных ТВП і міграцыі птушак. Дзякуючы таму, што Праграма выклікала цікаўнасць не толькі з боку маладых даследчыкаў у якасці суіскальнікаў, а таксама з боку больш сталых асоб у якасці спонсараў, за мінулыя чатыры гады бюджэт Праграмы склаў каля 3000 USD.

За чатыры гады было падтрымана сем заявак. Усе праекты былі паспяхова рэалізаваныя. Дзякуючы падтрымцы Праграмы, у 2013-2014 годзе ўпершыню ў Беларусі больш за 100 птушанят белага бусла былі акальцаваны каляровымі кольцамі. З’явілася новае ТВП і Рамсарскае ўгоддзе – «Палеская даліна ракі Буг», а таксама новыя намінанты Смарагдавай сеткі.

Чакаем наступых ідэй!

У мінулыя два гады праграму падтрымалі ахвяраваннямі наступныя асобы: Юрый Бакур, Кшыштаф Вайцэхоўскі, Дзяніс Кіцель. Шчыра дзякуем ад імя маладых даследчыкаў і аргкамітэту праграмы.

Для ўдзелу ў конкурсе дастаткова запоўніць заяўку і даслаць яе ў Сакратарыят праграмы ([email protected]). Апошні тэрмін падачы заявак — 10 сакавіка. Вынікі адбору будуць агучаны на старонках сайтаў АПБ www.ptushki.org і www.birdwatch.by

Спампаваць Правілы для прэтэндэнтаў

У гэтым годзе перавага будзе нададзена праектам, накіраваным на даследванне новых патэнцыйных ТВП і аб'ектаў «Смарагдавай сяці» (рус. — Изумрудной сети). Таксама вітаюцца і іншыя прапановы. Падрабязную інфармацыю пра аб'екты, якія патрэбна даследваць, а таксама пра методыку і крытэрыі вызначэння аб'ектаў «Смарагдавай сяці» можна даведацца па электроннай пошце: [email protected].

Мэта праграмы – падтрымка маладых даследчыкаў у галіне арніталогіі ў рэалізацыі іх палявых даследванняў, стымуляванне да публікавання вынікаў сваіх даследванняў.

Праграма дае магчымасць забеспячэння элементарных патрэбаў пры рэалізацыі палявых даследванняў: набыццё неабходнага абсталявання, транспартныя выдаткі, харчаванне, але не дае магчымасці заробкаў праз навуковую дзейнасць.

У праграме можа прыняць удзел кожны! Маладыя даследчыкі — праз удзел у конкурсе і атрыманне сродкаў, а вопытныя навукоўцы ці проста аматары прыроды могуць стаць яе спонсарамі. Кожны, хто цікавіцца птушкамі і каму не больш за 26 гадоў, можа атрымаць падтрымку ва ўласных даследваннях. Кожны, каму больш за 26 гадоў, можа ахвяраваць сродкі для выкарыстання ў рамках праграмы. Па пытаннях ахвяравання сродкаў звяртайцеся па электроннай пошце [email protected] альбо па тэлефонах +37597253216, +375297929924.

Андрэй Абрамчук, Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ 

Много волков не бывает?
22 лютага 2016 года