In English, please
Колькасць звычайных птушак у Злучаных Штатах катастрафічна зменшылася
Колькасць звычайных птушак у Злучаных Штатах катастрафічна зменшыласяКолькасць звычайных птушак у Злучаных Штатах катастрафічна зменшылася

Спіс «Звычайныя птушкі знікаюць», падрыхтаваны Адзюбонаўскім таварыствам, прадстаўляе вынікі ўпершыню праведзенага аналізу дадзеных па штогадовым назіранням птушак пад час Калядаў (якія пачаліся 100 гадоў таму) і вынікаў сёлетніх улікаў птушак, праведзеных U . S . Geological Survey .

Дваццаць розных звычайных відаў птушак – з папуляцыямі больш за 500 000 асобін кожны – назіраліся на вялікай тэрыторыі і падзенне іх колькасці амаль на палдову адзначаецца на парцягу 40 апошніх гадоў – з 1967г..

«Гэтыя знікненні кажуць нам – мы павінны шмат змяніць і зрабіць: ад аховы канкрэтных месцапражыванняў птушак да пагрозы глабальнага пацяплення»- дадаў Браўнэр.

Прычыны такіх драматычных зменаў у папуляцыях птушак гэта знішчэнне лугоў, старых лясоў і балот, а таксама іншых важных месцапражыванняў розных відаў з-за павелічэння гарадоў, развіцця электраэнэргетыкі і інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі.

Самыя шырока распаўсюджаныя віды, колькасць якіх зменшылася катастрафічна, гэта ўсходні лугавы жаўрук ( Sturnella magna ) (на 71%), паўночная качка-шылахвостка ( Anas acuta ) (на 78%) і амерыканская паўночная перапёлка ( Colinus virginianus ) (на 82% — аднесены да катэгорыі «амаль пагражаемы» у сёлетнім «чырвоным» спісе BirdLife )..

«Страта адпаведных біятопаў працягвае заставацца галоўнай прычынай змяншэння колькасці птушак» – сказаў д-р Грэг Батчэр ( Dr Greg Butcher ), дырэктар Адзюбонаўскага таварыства па ахове птушак. «Аднак у апошні час стала бачным і дадатковыя прычыны вялікамаштабных праблем навакольнага асяроддзя і неадпаведнай палітыкі».

Змена клімату – адна з шырокараспаўсюджаных праблем, якія павялічваюцца. У спісе «Звычайныя птушкі знікаюць», напрыклад, сняжурка ( Plectrophenax nivalis ) , якая гняздуе на Алясцы і ў паўночнай Канадзе і колькасць якой зменшылася на 64% галоўным чынам з-за знікнення тундры, справакаванай пацяпленнем. Падобным чынам на 75% зменшылася колькасць Similarly Greater Scaup Aythya marila , што можа служыць індыкатарам змяншэння абсягаў вечнай мерзлаты і інвазіямі «паўднёвых» відаў.

«На шчасце, дзеянні людзей могуць змяніць сытуацыю да лепшага» – падкрэсліў д-р Батчэр. «Звычайныя грамадзяне могуць змяніць лёс гэтых птушак, калі асэнсуюць праблему і дапамогуць нам», дадаў навуковец.

Вынікі даследавання можна знайсці тут: click here

14-06-2007

Крыніца: www.birdlife.org

Пераклаў Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)

На здымку Ashok Khosla з www.birdlife.org паўночная перапёлка – адзін са звычайных відаў, які стаў рэдкім.

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org