In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Пачалася "Жывая вясна — 2016"!

З 1 сакавіка па 31 траўня кожны жадаючы можа намаляваць разам з намі карту вясны і вяртання птушак з выраю. Запращаем! 

1 сакавіка АПБ распачынае чарговы сезон міжнароднай кампаніі «Жывая вясна», ў якой Беларусь прымае ўдзел кожны год. Чаму варта сустракаць птушак разам з намі і як гэта рабіць?

Што такое «Жывая вясна»? 

«Жывая вясна» – міжнародны праект, які ставіць мэтай прыцягнуць увагу і цікавасць дзяцей і дарослых да прыроды і да захавання мігруючых птушак. Птушкі, якія адлятаюць у вырай, вясной пераадольваюць тысячы кіламетраў на цяжкім шляху дадому. Кампанія дае адказы на пытаніі «якія перашкоды сустракаюцца на шляхах птушак?» і «як мы можам дапамагчы?».

Якія птушкі абраны вястунамі вясны?

Вястунамі «Жывой вясны» абраны пяць птушак, якіх адносна лёгка пазнаць: белы бусел, вясковая ластаўка, чорны свіргуль, звычайная зязюля і шчурка-пчалаедка. Кожнае назіранне заносіцца на адмысловую мапу, і людзі з розных краін свету разам складаюць анлайн-мапу падарожжаў птушак з поўдня на Радзіму. Кожны дзень назіранняў будзе ўсё больш, і паступова мапа будзе змяняцца. Так мы зразумеем, калі прыйшла сапраўдная вясна!

Вястуны "Жывой вясны"! Вястуны "Жывой вясны"!

Як дадаць назіранне?

Заклікаем усіх беларусаў часцей выходзіць на прыроду і прыглядацца да птушак. Калі вы ўбачыце ці пачуеце птушак «Жывой вясны»– зарэгіструйце назіранні. Як гэта зрабіць? Абірайце зручны для сябе варыянт.

  • на сайце «Жывой вясны» пры дапамозе формы "Дадаць назіранне"
  • СМС-паведамленне на кароткі нумар 0841 (Абавязкова напісаць імя, прозвішча, час назірання, месца, колькасць і від птушак), у адказ вы атрымаеце падарунак – спасылку на голас адной з птушак "Жывой вясны"!
  • напісаць сваё назіранне ў суполках у сацыяльных сеткахFacebook і Вконтакте.

Чаму важны ўдзел кожнага?

 – Некаторыя людзі дзівяцца: «Як адно маё назіранне можа дапамагчы і на што яно ўплывае"? Але часцяком менавіта назіранні розных не звязаных з арніталогіяй людзей становяцца насамрэч каштоўнай крыніцай інфармацыі па міграцыі птушак і зменам у іх штогадовых падарожжах. Давайце разам назіраць, як пералётныя птушкі вяртаюцца дадому! Далучайцеся і далучайце сяброў! Нават калі вы дагэтуль не захапляліся птушкамі, ніколі не позна пачаць. Дарэчы, вясна для гэтага – самы спрыяльны час,  – запрашае супрацоўнік па развіцці АПБ, каардынатар «Жывой вясны» па Беларусі Карына Салавей. 

Складанне карты – адна з асноўных актыўнасцяў «Жывой вясны». Таксама ў межах кампаніі ў розных краінах ладзіцца шмат экскурсій і назіранняў за птушкамі, прэзентацыі і экалагічныя гульні ў школах. Вы можаце далучыцца да мерапрыемстваў свайго рэгіёна ці арганізаваць уласнае!

Святлана Альшэўская, пераможца фотаконкурса «Птушкі «Жывой вясны» 2015 гСвятлана Альшэўская, пераможца фотаконкурса «Птушкі «Жывой вясны» 2015 г

У гэтым годзе ў межах «Жывой вясны» пройдзе конкурс фотаздымкаў і малюнкаў. 

Малюнак "Ідэальны сад для птушак" у выкананні Я.Сталяровай, 2 месца ў 2015 годзеМалюнак "Ідэальны сад для птушак" у выкананні Я.Сталяровай, 2 месца ў 2015 годзе

Таксама будзе ладзіцца кальцаванне буслоў. Спецыялісты НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі і актывісты АПБ кожны сезон стараюцца падараваць каляровыя кольцы як мага большай колькасці маладых буслянят. Вяртанні калец даюць навукоўцам карысную інфармацыю, дзе зімуюць сімвалы Беларусі і праз якія краіны пралягае іх шлях дадому.

Сустракайце вясну разам з птушкамі! 

Кантактная асоба – Карына Салавей, каардынатар кампаніі «Жывая вясна», +375 29 2648766, springalive@ptushki.org 

Цікава: колькі пралятаюць вястуны «Жывой вясны»? 

Птушкі «Жывой вясны» зімуюць у цэнтральнай і паўднёвай Афрыцы. Каб вярнуцца ў Беларусь, белыя буслы пралятаюць 8-10 000 кіламетраў, чорныя свіргулі і шчуркі-пчалаедкі – 6-9 000 кіламетраў, вясковыя ластаўкі – 6-10 000 кіламетраў, зязюлі – 5-7 000 кіламетраў. 

Даведка «Жывой вясны»: 

Кампанія «Жывая вясна» пачалася ў 2006 годзе як еўрапейскі праект. Потым далучылася і Сярэдняя Азія. З 2010 года «Жывая вясна» пайшла ў Афрыку: з верасня жыхары гэтага кантынента назіраюць, як абраныя пяць відаў птушак ляцяць на зімоўку ў іх краіны. У мінулым годзе ў кампаніі паўдзельнічалі больш за 70 000 чалавек. Звыш 3 000 назіранняў было і ад Беларусі. Дзякуючы вашаму актыўнаму ўдзелу наша краіна апынулася на на 5-м месцы сярод 52 краін-удзельніц. Першае, другое і трэцяе месца занялі Арменія, Македонія і Расія адпаведна. Падрабязней пра «Жывую вясну-2015».

Умовы конкурсаў "Жывая вясна-2016"

Метадычныя распрацоўкі для правядзення кампаніі "Жывая вясна".

Таксама глядзіце
Усе птушкі кампаніі "Жывая вясна" вярнуліся ў Беларусь! Паспей занесці сваё назіранне да 31 мая!
Конкурсы "Жывой вясны" чакаюць!
"Жывая вясна-2015": Беларусь — 5-я з 54 краін-удзельніц!
Вясковыя ластаўкі вяртаюцца!
100 жаворонков «вылетели» из духовки в Шумилино
Пачалася "Жывая вясна-2015"!
Хто зрабіў лепшае фота "Жывой Вясны-2014"?
Як беларусы вясну сустракалі
Далучайцеся да конкурсаў "Жывой вясны"!
Вялікія выходныя — час вясновых назіранняў за птушкамі!