In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Сакавіцкі бюлетэнь АПБ

Што такое "народная навука" і чаму паляўнічыя адмаўляюцца страляць вясной у качак і гусей? Адказы — у новым бюлетэні АПБ! 

Сябры, выйшаў сакавіцкі бюлетэнь АПБ!

На чатырох старонках мы сабралі для вас апошнія навіны і сезонныя прапановы. Як працуюць захавальнікі ТВП у межах праекта "Прырода важная для ўсіх" пры фінансавай падтрымцы Еўрапеяскага саюза і як далучыцца да іх? Што такое «народная навука» і як кожны можа стаць адным з аўтараў «Атласа птушак Беларусі»? Шукайце адказы на старонках 1 і 4!

 

Разгорт бюлетэня прысвечаны няпростай тэме вясновага палявання. Мы сабралі стэрэатыпы і міфы пра «нязначнасць» праблемы і рэальныя пагрозы, да якіх вядуць стрэлы вясной. Калі ваш сваяк ці сусед – паляўнічы, калі ласка, дайце яму прачытаць!

Усе сябры АПБ, якія аплацілі сяброўскі ўзнос на 2016 год, атрымаюць бюлетэнь у паштовай ці электроннай рассылцы на гэтым тыдні. Калі вы забылі працягнуць сваё сяброўства ў АПБ – запрашаем зрабіць гэта зараз! Мы вышлем вам бюлетэнь і ўсю сакавіцкую рассылку адразу, як атрымаем узнос.

Падрабязней пра спосабы аплаты сяброўскага ўзносу 

Будзем рады зваротнай сувязі! Што вас спадабалася і пра што яшчэ вы хацелі б даведацца ў наступных бюлетэнях? Пішыце на [email protected]

Таксама глядзіце
12 заблуждений по поводу весенней охоты на уток и гусей
Сакавіцкі бюлетэнь АПБ
Белавежскі бюлетэнь
Весенняя охота на водоплавающих птиц в Беларуси: новый сезон и старая песня
"Весенняя охота — это когда ты стреляешь в жизнь в самом ярком ее проявлении..."
Новы бюлетэнь АПБ: усход, гогаль і сіваграк
"Біяразнастайны" бюлетэнь АПБ
Час чытаць "савіны бюлік"!
Халады — час чытаць новыя часопіс і бюлетэнь АПБ!
Выйшлі новыя нумары бюлетэня і часопіса "Птушкі і мы"