Зберагаем біяразнастайнасць – падвышаем якасць жыцця«Біяразнастайнасць забяспечвае крытычна неабходныя «экасістэмныя паслугі», ад якіх увогуле залежыць развіццё: між іншым ачыстку паветра і вады, захаванне /якасці/ глебы, кантроль хваробаў і змяншае рыск натуральных катастрофаў, такіх як паводзі, ураганы і засухі» – сказаў д-р Дэвід Томас ( Dr David Thomas ), кіраўнік групы BirdLife па лакальных акцыях.
Дзевяць канкрэтных прыкладаў распавядаюць пра паспяховыя прыклады ўзаемадзеяння арганізацый-партнёраў BirdLife з Паўднёвай Афрыкі, Кеніі, Уганды, Буркіна Фасо, Бразіліі, Перу і Эквадору, Іарданіі, Камбоджы і Інданезіі з мясцовымі супольнасцямі.
«Наступным крокам мы хацелі б бачыць, што ўрады і іншыя зацікаўленыя і прымаючыя рашэнні арганізацыі разумеюць і напоўніцу прымаюць, што толькі навакольнае асяроддзе і біяразнастайнасць з’яўляюцца тымі фундаментамі, на якіх можна будаваць доўгатэрміновае і сапраўды ўстойлівае развіццё.» – заявіў ад партнёраў BirdLife з Афрыкі д-р Хазэлл Шокеллу Томпсон ( Dr Hazell Shokellu Thompson ).
Брашуру можна бясплатна спампаваць тут download free (у фармаце PDF , 1.5 mb )
18-06-2007
Пераклаў (са скаротамі) Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ)
Крыніца: www . birdlife . org
Здымак з www . birdlife . org