In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Як лічыць птушак: тэорыя і практыка!

На календары красавік, і мы нагадваем, што 15-17 красавіка АПБ разам з Еўрапейскай радай па падлікам птушак (EBCC) арганізуе ў Беларусі трэнінг па Атласу гняздуючых птушак Еўропы. Калі вам цікава — запрашаем!  

Дзе? Трэнінг пройдзе ў Бярэзінскім біясферным запаведніку ў весцы Домжарыцы.

Для чаго? Трэнінг прысвячаецца метадам збору і інтэрпрэтацыі дадзеных для Атласу гняздуючых птушак. 

Хто запрашаецца? Удзельнікам можа стаць кожны у каго ёсць хаця б невялікі вопыт назіранняў за птушкамі і жаданне дапамагчы ў працы над атласам. Харчаванне, пражыванне і квіткі ўдзельнікаў будуць аплочаны арганізатарамі.

Што будзем рабіць? Праца будзе адбывацца ў невялікіх групах пад кіраўніцтвам нашых замежных калег.  Асноўная мэта — растлумачыць методыку збору матэрыялу. Мы абярэм некалькі розных біятопаў, і кожная група будзе праводзіць улік птушак у адным з іх. На наступны дзень адбудзецца змена месца ўлікаў. 

Трэнінг — гэта добрая нагода разабрацца ў асаблівасцях улікаў і высветліць усе незразумелыя пытанні ў прафесіяналаў.

Калі вы зацікаўлены ва ўдзеле ў гэтым мерапрыемстве, паведамляйце, калі ласка, на электронную пошту [email protected], каб мы не згубілі вас пад час наступнай рассылкі. Тут вы можаце даведацца аб падобных мерапрыемствах у Сербіі і Турцыі 

Да сустрэчы! 

Настасся Кузьмянкова, каардынатар праекта па збору інфармацыі ў Беларусі для Атласа гняздуючых птушак Еўропы 

Уголок, где живет луток
4 красавіка 2016 года
Таксама глядзіце
Где в Беларуси живут щурки и бормотушки?
Атлас гняздуючых птушак Еўропы: навучанне ў полі
Атлас гняздуючых птушак: колькі інфармацыі сабрана?
І зімой гнёзды падлічваюць!
Первый Атлас гнездящихся птиц Беларуси