In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
9 красавіка — канферэнцыя Гродзенскага аддзялення АПБ!

Сябры, Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ запрашае на чарговую штогадовую канферэнцыю "Птушкі штодня"! Мерапрыемства адбудзецца ў Гродна ў суботу-нядзелю 9-10 красавіка. 

Удзельнікі канферэнцыі мінулых гадоўУдзельнікі канферэнцыі мінулых гадоў

Сёлета канферэнцыя адбудзецца ў Дзіцячай экастудыі ЦЭР па адрасе Гродна, вул. Ціміразева, 37, пам.105 (першы паверх). 

Праграма канферэнцыі «Птушкі штодня» 

9 красавіка 2016 г., субота

  • 9.30-10.00 — Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
  • 10.00-10.10 — Адкрыццё канферэнцыі, прывітальныя словы.
  • 10.10-10.25 — «Дзіцячая экастудыя Цэнтра экалагічных рашэняў у Гродна: запрашаем аднадумцаў» – Рыма Ушкевіч (ЦЭР, Гродна)
  • 10.25-10.50 — «Ельня: самае вялікае верхавое балота Беларусі і яго жыхары» – Аляксандр Вінчэўскі (АПБ, Мінск)
  • 10.50-11.15 — «Вынікі шматгадовага маніторынгу і кальцавання белага бусла ў Беларусі», к.б.н. Ірына Самусенка (НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі, Мінск)
  • 11.15-11.45 — Афіцыйная частка: вынікі дзейнасці аддзялення ў 2015 годзе; справаздача Рэвізійнай камісіі за 2015 год; план дзейнасці аддзялення на 2016 год.
  • 11.45-12.05 — Перапынак на каву і гарбату.
  • 12.05- 12.20 — Узнагароджанне пераможцаў абласнога конкурсу на лепшы малюнак Птушкі 2015 года.
  • 12.20-12.40 — Каманднае маляванне Птушкі 2016 году – гогаля.
  • 12.40-13. 05 — «Назіранні рэдкіх птушак на Гарадзеншчыне ў 2015 годзе» —  Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ, Гродна)
  • 13.05-13.30 — «Бераставіччына: ад Хадкевічаў да нашых дзён» – Яўген Волкаў («Музэй вавёркі ў Вялікай Бераставіцы», В.Бераставіца)
  • 13.30-13.35 — Агульнае фота ўдзельнікаў канферэнцыі.
  • 13.35–14.20 — Перапынак на абед, бясплатна прадстаўляецца АПБ
  • 14.20- 15.00 — «Альманы – наша прыродная спадчына» – навукова-папулярны фільм, прадстаўляе рэж. Віталь Гуменны (АПБ, Гродна)
  • 15.00 – 15.25 — «Поплаўныя луні з Заходняй і Ўсходняй Беларусі: параўнанне шляхоў міграцыі і месцаў зімоўкі ў Афрыцы па выніках спадарожнікавага сачэння» Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ, Гродна)
  • 15.30 — Закрыццё канферэнцыі.

10 красавіка, нядзеля

  • 9.30-15.00 Экскурсія на птушак поймы ракі Свіслач (Бераставіцкі і Гродзенскі р-ны) у заказнік «Гродзенская Свіслач» 

Ад’езд у 9.30 са стаянкі на вул. Падольнай, у дома № 8. Калі ласка, паведаміце арганізатараў пра свой удзел у экскурсіі загадзя – да пачатку канферэнцыі ў суботу. Выкарыстанне ўласнага аўтартранспарта вітаецца. Паведмце пра гэта і вольныя месцы ў Вашым аўто арганізатараў.

  • 14.30 – 15.00 Абед у кавярні ў в.Свіслач – з ранку суботы нам трэба ведаць колькасць абедаў, каб замовіць іх.
  • Пасля 15.00 – Вяртанне ў Гродна.

Экскурсія і выкарыстанне оптыкі пад час яе – бясплатныя, кошт комплекснага абеду ў кавярні – пр. 30 тысяч.

На час экскусіі могуць быць выдадзены вызначальнікі і біноклі. Пажадана апранацца ў адпаведнае зменліваму красавіцкаму надвор’ю палявое адзенне і абутак.

У праграме магчымыя змены.

Спампаваць праграму канферэнцыі 

КАНТАКТЫ з АРГКАМІТЭТАМ: 

  • Дзьмітры Вінчэўскі: тэл. (0152) 730-118, маб. +375-336-887589 , Э-пошта: [email protected] 

  • Таццяна Смыкоўская: тэл. маб. +375-336-871974 мтс, Э-пошта: smtа[email protected]

Канферэнцыя адбудзецца  ў Экастудыі ЦЭР – адрас: вул.Ціміразева, 37, пам.105: