In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Сёмы год з пустальгой: пачалася анлайн-трансляцыя з гнязда ў Брэсце!

Сёмы год запар можна і днём, і ноччу сачыць за жыццем сокала-пустальгі ў Брэсце! Для гэтага не трэба ехаць у горад над Бугам: дастаткова мець кампутар і інтэрнэт. На сайце «Птушкі штодня» наладжана анлайн-трансляцыя з нішаў аднаго з шматпавярховікаў, дзе кожны год робіць гняздо сокал-пустальга, рэдкі для Беларусі від птушак.  

 

 

Не стаў выключэннем і гэты год. Зараз у гняздзе з'яўляюцца і самец, і самка.

 

Самка пустальгі. Тут птушка правядзе як мінімум наступныя два месяцы. Самка пустальгі. Тут птушка правядзе як мінімум наступныя два месяцы.

 

Самец на гняздзе  Самец на гняздзе

 

Спарванне. У камеры мільгацелі хвасты-крылы :) Спарванне. У камеры мільгацелі хвасты-крылы :)

 

Хутка пачнецца куды больш актыўны перыяд! Цікавыя падзеі з жыцця птушак можна будзе праглядзець у стужках падзей па фотаздымках і каментарах каля іх.

 

На жаль, у камеры няма гука. Але назіраць за птушкамі ў любым выпадку цікава. 

 

Як хутка мы пабачым яйкі і птушанят? Якія новыя клопаты будуць у бацькоў са з’яўленнем малых? Сочым за пустальгой разам! 


Па матэрыялах www.birdwatch.by 

 

Даведка: хто такі сокал-пустальга

Таксама глядзіце
Пустальга-онлайн: сезон 2017!
2 пустальгі і 5 яек
Сокал-пустальга: online з гнязда драпежніка ў Брэсце
Любители птиц из 130 стран наблюдают за белорусской пустельгой
ПУСТЕЛЬГА В БРЕСТЕ СНОВА ОНЛАЙН!
Птица 2010 года на монетах Национального банка Республики Беларусь