In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Яшчэ тры Рамсара!

Заказнікі «Дражбітка-Свіна», «Іпуць»і балота Дзікое атрымалі міжнародны статус аховы.  

Асабліва ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі Беларусі (ААПТ) заказнікі «Дражбітка-Свіна», «Іпуць»і балота Дзікое атрымалі міжнародны статус. Аб гэтым Белапан паведаміла начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Наталля Мінчанка.

А вы ведаеце, дзе Дражбітка? А вы ведаеце, дзе Дражбітка?

Цяпер 23 беларускія тэрыторыі надзеляны статусам Рамсарскага ўгоддзя. Сярод новай тройкі ўсе, акрамя «Іпуці», з’яўляюцца Тэрыторыямі, важнымі для птушак (ТВП).

- «Дражбітка-Свіна» – леса-балотны комплекс на поўначы Беларусі. Тэрыторыя каштоўная для такіх рэдкіх відаў птушак, як дубальт і чорны бусел,- адзначае супрацоўнік АПБ па прыродаахоўных пытаннях Сямён Левы. – Што датачыць «Іпуці», то гэтая тэрыторыя ў Гомельскай вобласці – патэнцыйная ТВП. Мы зрабілі сваю працу і чакаем рашэння экспертаў BirdLifeInternational.Яна асабліва важна для захавання беларускіх папуляцый рыбачкі чорнай і сярэдняга дзятла. Тэрыторыя вылучаецца вялікай колькасцю стараўзроставых ліставых лясоў. Варта сказаць, што сама пойма Іпуці – трансгранічная тэрыторыяз Расіяй. Зараз «Іпуць» лічыцца зонай адчужэння, і таму доступ людзей у гэтае месца абмежаваны. Для птушак і захавання біразнастайнасці гэта хутчэй плюс, чым мінус.

Уздоўж Іпуці Уздоўж Іпуці

Балота Дзікое – адна з вельмі прыярытэтных у Беларусі тэрыторый. Гэты куток стаў домам адразу для чатырох вельмі рэдкіх відаў птушак: вялікі арлец, дубальт, вялікі грыцук, вяртлявая чаротаўка. Па колькасці апошняй Дзікое займае трэцяе месца ў краіне. А яшчэ – гэта неверагодна прягожыя мясціны: вялікі леса-балотны комплекс здолеў захаваць частку лясоў Белавежскай пушчы ў малапарушаным стане. Некаторыя лясныя астравы на гэтым балоце, як сведчаць арнітолагі, настолькі цяжкадасяжныя, што хопіць пальцаў адной рукі, каб палічыць тых, хто бываў там. Сапраўды «Дзікое»!

Вялікі арлецВялікі арлец ДубальтДубальт

Вялікі грыцукВялікі грыцук Вяртлявая чаротаўкаВяртлявая чаротаўка

У лютым 2016 г. АПБ пісала, што Рамсарскі спіс папоўнілі тры тэрыторыі Беларусі: два месяцы таму міжнародны статус аховы атрымалі водна-балотныя ўгоддзі "Палеская даліна ракі Буг", "Сэрвач" і "Вілейты". 

Віншуем усіх, хто прыкладаў намаганні для прасоўвання беларускіх тэрыторый на міжнародны ўзровень! Спадзяемся, мы яшчэ не раз напішам пра цікавыя «птушыныя» знаходкі ў гэтых кутках Беларусі!

Тры тэрыторыі – дакладна не апошнія ластаўкі ў «Рамсарскіх» справах нашай краіны. Спецыялістамі АПБ падрыхтаваны спіс тэрыторый, якія ў будучым таксама маглі бы атрымаць міжнародны статус аховы. Спіс перададзены ў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. 

Минус 3 000 деревьев
21 красавіка 2016 года