In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Дзе птушкі — там вясна!

Кожную вясну карыстальнікі сайту "Птушкі штодня" сочаць за прылётам птушак у Беларусь. Далучайцеся і вы! Чым больш дадзеных з'явіцца ў табліцы прылётаў — тым больш адэкватная карціна вяртання птушак атрымаецца. Заносяцца ў табліцу першыя тры назіранні для кожнай з абласцей. 

Белыя буслы — адны з самых заўважных вястуноў вясны. Фота — Дз.Вінчэўскі, www.birdwatch.by Белыя буслы — адны з самых заўважных вястуноў вясны. Фота — Дз.Вінчэўскі, www.birdwatch.by

Як пакінуць назіранне? 

Для таго, каб вашае назіранне трапіла ў табліцу, пакіньце наступную інфармацыю ў каментарах: від, дзень, месца (бліжэйшы населены пункт) і раён-вобласць, аўтар(ы) назірання. Паглядзець табліцу

Увага: выкарыстанне дадзеных з табліцы для навуковых публікацый без пісьмовай згоды аўтара(ў) назіранняў і без спасылкі на табліцу забаронена. Выкарыстанне дадзеных для ненавуковых публікацый магчымае толькі са спасылкай на сайт і табліцу. 

Сустракаем вясну і птушак разам!