In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Конкурсы "Жывой вясны" чакаюць!

Засталося трошкі болей за месяц да заканчэння міжнароднай кампаніі "Жывая Вясна-2016", а гэта значыць, што зусім хутка мы падвядзем вынікі нашых веснавых конкурсаў. Калі вы яшчэ не даслалі свае работы, то варта паспяшацца і зрабіць гэта да 31 траўня.

Чакаем вашыя творы на паштовую скрыню [email protected] ці па адрасе 220114, г.Мінск, вул. Парніковая,11, пак.4. Ажыві «Жывую вясну» сваёй творчасцю!

Нагадаем, якія конкурсы «Жывой вясны» чакаюць сваіх удзельнікаў у гэтым годзе.

Эльга Папова — 1 месца фотаконкурса "Жывой вясны-2014"Эльга Папова — 1 месца фотаконкурса "Жывой вясны-2014"

1.      Конкурс "Найлепшае фота "Жывой вясны"

Тэрмін: 1 сакавіка – 31 траўня 2016 г.

Апісанне конкурса
Да конкурса прымаюцца ўласныя фота з выявамі птушкі (-ак)  «Жывой Вясны»  (белы бусел, вясковая ластаўка, звычайная зязюля, чорны свіргуль, шчурка-пчалаедка).

Хто можа ўдзельнічаць

Конкурс не мае ўзроставых абмежаванняў.

Як даслаць працу на конкурс
Дасылайце свае фота з птушкамі «Жывой вясны» на сайт праз форму "дадаць назіранне" ці адпраўляйце на паштовую скрыню [email protected]з пазнакай "конкурс"ці пакінуцьу адмысловых альбомах у сац.сетках Укантакцеі Фэйсбуку

Вынікі
Вынікі будуць падведзены 1 чэрвеня 2016 года.
Лепшыя працы з'явяцца на сайце "Аховы птушак Бацькаўшчыны", прымуць удзел у фотавыставе,
 3 пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы!

Аўтарскія правы:

Дасылаючы малюнкі на гэты конкурс, удзельнікі пагаджаюцца, што BirdLife International і яе нацыянальныя партнёры маюць права публікаваць у любым фармаце работы, прадстаўленыя на конкурс.

Альшэўская Святлана — 1-е месца фотаконкурса "Жывая вясна-2015"Альшэўская Святлана — 1-е месца фотаконкурса "Жывая вясна-2015"

2. Конкурс малюнкаў «Жывая вясна»: «Мая ластаўка»


Тэрмін: 1 сакавіка – 31 траўня 2016
 

Апісанне конкурса
Конкурс арганізоўвае BirdLife International. Удзельнік павінен прадставіць малюнак, які адлюстроўвае паводзіны вясковай ластаўкі –  напрыклад, у працэсе будоўлі гнязда, пры здабычы казурак для ежы, у палеце ці кармленні птушанят.

Кожны ўдзельнік конкурса можа прадставіць толькі АДЗІН малюнак.
Адпраўка малюнка азначае, што ўдзельнік пагаджаецца, што яго асабістыя дадзеныя могуць быць выкарыстаны BirdLife International.

У конкурсе не маюць права ўдзельнічаць: супрацоўнікі арганізацый, якія каардынуюць кампанію «Жывая вясна» і іх сем'і.

 Уладзіслаў Яраслаўцаў — пераможца конкурса малюнкаў "Жывая вясна-2014" Уладзіслаў Яраслаўцаў — пераможца конкурса малюнкаў "Жывая вясна-2014"

Хто можа ўдзельнічаць
Удзельнік конкурса павінен быць не старэйшы за 16 год на момант адпраўкі малюнка і павінен зарэгістраваць свае першае назіранне птушак «Жывой вясны» на сайце www.springalive.net (ці праз смс на кароткі нумар 0841 альбо напісаць у адмысловых суполках сац. сетак  vk.com/springalive і www.facebook.com/Springalive.Belarus .

Як даслаць працу на конкурс

Удзельнік павінен альбо

(1) зарэгістраваць свой малюнак праз сайт www.springalive.net ці

(2) перадаць (даслаць) свой малюнак Каардынатару «Жывой вясны» сваей краіны са словамі(запісам): «Я хацеў бы прыняць удзел у конкурсе «Мая ластаўка». Я пацвярджаю, што гэта мая ўласная праца». Калі ласка, абавязкова пазначайце свой узрост, а таксамапоўнае імя, адрас і тэлефон.

Журы

•          Caroline Pridham -  Senior Programme Development Manager of BirdLife International

•          Claire Thompson — Programme Officer of BirdLife International

•          Karolina Kalinowska – International Spring Alive Manager

•          Selected personnel of Mitsubishi Corporate Fund for Europe and Africa based at its London office.

Рашэнні журы з'яўляюцца канчатковымі і абмеркаванню не падлягаюць. Арганізатары пакідаюць за сабой права прызначаць замену і / або дадатковых удзельнікаў журы, калі яны, па іх ўласных меркаваннях, лічаць гэта неабходным.

Прызы:

1-е месца: бінокль Opticron;

2-е месца: фотакамера;

3-е месца: кніга «Птушкі і людзі» Марка Кокера з фота Дэвіда Ціплінга («Birds and People» by Mark Cocker).

Лепшыя працы будуць адзначаны «Аховай птушак Бацькаўшчыны» асобна.

Арганізатары пакідаюць за сабой права замяніць прызы супастаўляльнай каштоўнасці і / ці  ўносіць змены ў прызы і / ці прызавых катэгорый, калі яны, па іх ўласных меркаваннях, лічаць гэта неабходным.

Вынікі

Вынікі будуць прадстаўлены на сайце www.springalive.net  31-га ліпеня 2015. Пераможцы конкурса будуць інфарміраваны праз e-mail прадстаўнікамі BirdLife International.

 Аўтарскія правы:

Дасылаючы малюнкі на гэты конкурс, удзельнікі пагаджаюцца, што BirdLife International і яе нацыянальныя партнёры маюць права публікаваць у любым фармаце работы, прадстаўленыя на конкурс.

Вясна пачынаецца не тады, калі цяплее, а тады, калі вяртаюцца птушкі! Калі вы хочаце наблізіць прыход сапраўднай вясны, дадавайце свае птушыныя назіранні.

Як дадаць назіранне?

Калі вы ўбачыце ці пачуеце птушак «Жывой вясны» зарэгіструйце назіранні адным з прапанаваных спосабаў:

·         на сайце «Жывой вясны» пры дапамозе формы "Дадаць назіранне"

·         СМС-паведамленне на кароткі нумар 0841 (Абавязкова напісаць імя, прозвішча, час назірання, месца, колькасць і від птушак), у адказ вы атрымаеце падарунак – спасылку на голас адной з птушак "Жывой вясны"!

·         напісаць сваё назіранне ў суполках у сацыяльных сетках Facebook  і Вконтакте.

P.S Пытанні наконт удзелу ў конкурсах ці ўдзелу ў кампаніі «Жывая вясна» Вы заўседы можаце даслаць  каардынатару кампаніі «Жывая вясна» ў Беларусі – Карыне Салавей ([email protected] , ці па тэл. +37529 2648766)

Защитник природы — каждый?
25 красавіка 2016 года
Дзе птушкі — там вясна!
22 красавіка 2016 года
Таксама глядзіце
Жывая вясна-2017: Беларусь 3-я з 55-ці краін удзельніц!
Стрижи в городе!
Пабачыў першага бусла? Паведамі! "Жывая вясна-2017" пачалася!
Жывая вясна-2016: Беларусь — 2-я з 55 краін-удзельніц!
Усе птушкі кампаніі "Жывая вясна" вярнуліся ў Беларусь! Паспей занесці сваё назіранне да 31 мая!
Пачалася "Жывая вясна — 2016"!
"Жывая вясна-2015": Беларусь — 5-я з 54 краін-удзельніц!
Вясковыя ластаўкі вяртаюцца!
100 жаворонков «вылетели» из духовки в Шумилино
Пачалася "Жывая вясна-2015"!