In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Салаўіная вясна!

Вясна крочыць па краіне, а разам з ёй надышоў час слухаць салаўёў пад час нашай самай мілагучнай акцыі. 14 і 15 мая запрашаем усіх на «Салаўіныя вечары з АПБ»!Падчас экскурсіі мы разам с гідам-арнітолагам паслухаем салаўя, а таксама іншых птушак, даведаемся шмат цікавых фактаў з птушынага жыцця. Рыхтуйце біноклі і пытанні!

Салавей трэніруецца спяваць для вас! Фота — Дз.Якубовіч Салавей трэніруецца спяваць для вас! Фота — Дз.Якубовіч

У гэтым годзе месцамі экскурсій у Мінску абраныя Севастопальскі парк, парк Чалюскінцаў, парк Перамогі. 

  • 14 мая 19 30 — Севастопальскі парк 
  • 15 мая 19 30 — парк Чалюскінцаў
  • 15 мая 19 30 — парк Перамогі 

Пачатак — 19.30. На жаль, мы можам прыняць на кожную экскурсію не больш за 30 чалавек, таму неабходны папярэдні запіс

Запіс пачнецца з 11 мая. Запісацца на экскурсіі магчыма па тэлефонах (+375 17) 369 76 13, (+375 29) 223 06 13, (+375 29) 101 68 87 (тэлефанаваць с 9 да 17 гадзін). Па тэлефоне вам скажуць дакладнае месца сустрэчы. 

Даведка: у якіх яшчэ гарадах пройдуць Салаўіныя экскурсіі?

Віцебск

14 мая 19.30
Месца сустрэчы: 
Абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (вул. Праўды,26А).
Экскурсія пройдзе па тэрыторыі  Парка Фрунзе.

15 мая 18.00
Месца сустрэчы: каля ўвахода ў парк з боку аўтобуснага прыпынка.
Экскурсія пройдзе па тэрыторыі  парка Савецкай Арміі (Мазурына),

Кантактная асоба: Галіна Анатольеўна, тэл.8033 324 22 14

Слуцк

14 мая 10.00
Месца сустрэчы: ДУА "Слуцкі эколага-біялагічны цэнтр", вул.М.Багдановіча, 134а
Кантактная асоба: Наталля Уладзіміраўна, тэл. 8029 269 72 33

Мядзел
14 мая 19.00
Месца сустрэчы: каля Мядзельскай СШ №1 ім. Ул. Дубоўкі 
Кантактная асоба: Алена Вячаславаўна, тэл. 8029 559 11 01

У  Гродна аматары птушак збіраюцца і выязджаюць на птушкаванне на машынах кожны тыдзень у нядзелю а 910 у даліну р. Свіслачы.
Месца сустрэчы: ад’езд са стаянкі на вул. Падольнай насупраць дома 8
Кантактная асоба: Зьміцер 8033 688 75 89

Каб не сумаваць у прадчуванні экскурсій – выпраўляйцеся на пошукі салаўя самастойна, ягоную меладычную песню проста пазнаць, а вызначэнне месцаў можа стаць цудоўнай нагодай для рамантычнага спаткання ці проста прыемнага шпацыру па родным горадзе.

Пачулі салаўя? Падзяліцеся кропкай  з іншымі жыхарамі свайго горада на Салаўінай карце, каб яны таксама патрапілі на канцэрт!

А дзя спяваюць вашы салаўі? А дзя спяваюць вашы салаўі?

Даведка: 

Што такое салаўіная карта?

«Салаўіная карта» – унікальны праект, дзе кожны жыхар нашай краіны, які цікавіцца прыродай і любіць птушак, можа стаць адным са складальнікаў адмысловай карты.

Як гэта працуе?

Калі вы пачулі спевы салаўя – адзначце месца на карце. Такім чынам мы разам зможам падлічыць птушак! А яшчэ вашы назіранні – добрая падказка для іншых людзей і адказ на пытанне «куда пайсці паслухаць салаўя?»

Якія месцы можна адзначаць?

Не гледзячы на тое, што адразу на старонцы вы бачыце карту Мінска, варта разумець, штоадзначыць салаўя вы можаце ў любым куточку нашай краіны. Для гэтага трэба знайсці свой горад ці мястэчка і перанесці чырвоны маркер у кропку на мапе, дзе вы чулі салаўя. Такі фармат удзелу дае не толькі магчымасць самастойна ўносіць свае дадзеныя, але і бачыць на карце месца, дзе салаўі ўжо спяваюць.  

Калі можна пачуць салаўя?

Гэтыя птушкі спяваюць на працягу мая і ў пачатку чэрвеня.Адзінкавых асобін можна пачуць да сярэдзіны чэрвеня. Таму спяшайцеся паслухаць гэтых гучных птушачак і адзначыць на карце горада "сваіх" салаўёў! Заходзьце на адмысловую старонку на нашым сайце і дадавайце свае назіранні.  

Таксама глядзіце
Фінал салаўінай песні года!
Салаўі, наспявайце нам лета!
Закрыццё сезону салаўінай оперы
256 кропак на карце, або як па вясне салаўёў лічылі
Час збірацца на "Салаўіныя вечары" і даследаваць "Салаўіную карту"
Па якім адрасе спявае салавей? Складаем карту разам!
Дзе ж спяваюць салаўі?
Салаўіныя вечары з "Аховай птушак Бацькаўшчыны"
Запрашаем на салаўіныя экскурсіі!
Пачалася акцыя "Салаўіныя ночы"