In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Дапамога — кнігаўкам і птушкам Рэчыцкага раёна

У лютым-сакавіку прымаліся заяўкі маладых даследчыкаў на Мемарыяльную Праграму падтрымкі маладых даследчыкаў імя Сяргея Абрамчука (1984-2010) за 2016 гМэта праграмы – падтрымка маладых даследчыкаў у галіне арніталогіі ў рэалізацыі іх палявых даследванняў, стымуляванне да публікавання вынікаў сваіх даследванняў. Падведзены вынікі конкурсу!  

У гэтым годзе было даслана 2 заяўкі ад маладых даследчыкаў з Гомеля і Мiнска. Тэматыка прапанаваных даследванняў датычыла вывучэння міграцыі асобных вiдаў, напрыклад, кнігаўкі, а таксама даследвання асобных тэрыторый рэгiёну Палесся. Згодна з рашэннем Камітэту найбольшую колькасць балаў атрымала заяўка Настассі Кузьмянковай «Каляровае азнакаванне кнігаўкі ва ўмовах беларускіх аграландшаўтаў». Неўзабаве аўтарка атрымае запатрабаваную падтрымку.

Віншуем Настассю! Фота — Дзяніс МалышыцВіншуем Настассю! Фота — Дзяніс Малышыц

Кнігаўкі ў чаканні каляровых кольцаў. Фота — www.bobak.ruКнігаўкі ў чаканні каляровых кольцаў. Фота — www.bobak.ru

Дадаткова ў рамках Праграмы будзе падтрымана і другая заяўка «Птушкі поймавых вадаёмаў ракі Днепр у межах Рэчыцкага раёна», калі аўтарскі калектыў пад кіраўніцтвам Аліны Каралёвай дастасуецца да некаторых рэкамендацый Камітэту і Сакратарыяту Праграмы. Неўзабаве Сакратарыят Праграмы скантактуецца з аўтарамі.

Віншуем Аліну! Фота — архіў героя.Віншуем Аліну! Фота — архіў героя.

Віншуем і жадаем поспехаў у рэалізацыі сваіх даследаванняў!

Андрэй Абрамчук, Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ