In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Конкурс малюнка на асфальце — 5 чэрвеня!

Заклікаем дзетак і дарослых паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў на асфальце "Закаханы гогаль"! Адсвяткаваць Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя можна на дварэ разам з сябрамі, добрым настроем і крэйдай! Лета, сонейка, птушкі – сапраўдныя крыніцы натхнення, а конкурс малюнкаў на асфальце "Закаханы гогаль" кампаніі «Гогаль – птушка 2016 года»- цудоўная нагода праявіць свае творчыя здольнасці.

Прыняць удзел вельмі проста – 5 чэрвеня выйсці на вуліцу, замест аркуша паперы выкарыстаць асфальтавае пакрыццё і намаляваць птушку года ў момант яе такавання  – у стане «закаханасці», а фотаздымак малюнка даслаць нам. Заляцаецца да самкі, такуе птушка года вельмі адметна — самец  выцягвае шыю наперад, затым рэзка закідвае галаву назад на спіну і задзірае дзюбу да неба, пры гэтым адштурхаецца лапамі і ўздымае фантан пырскаў! 

Фотаздымкі, якія адлюстроўваюць творчы працэс і сам малюнак, неабходна даслаць 5 чэрвеня 2016 года на эл. адрас ptushkahoda@ptushki.org з тэмай "Малюнак на асфальце", абавязкова паведаміўшы:

  • прозвішча і імя аўтара малюнка;
  • назву гуртка або ўстановы адукацыі;
  • прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка гуртка;
  • колькасць удзельнікаў (калі малявалі некалькі чалавек);
  • тэлефон для сувязі.

Пераможцы конкурсу будуць вызначаныя па арыгінальнасці задумы, сюжэту малюнкаў, а таксама па колькасці ўдзельнікаў ад кожнага гуртка, і атрымаюць прыемныя падарункі.

Некалькі яскравых работ для натхнення з мінулагодніх конкурсаў:
УА Каханаўская сярэдняя школа імя І.П.КожараУА Каханаўская сярэдняя школа імя І.П.Кожара

ДУА "СШ №11 г. Мазыра"ДУА "СШ №11 г. Мазыра"

Крылаты дазор ДУА "СШ№9 г.Слуцка" пад кіраўніцтвам Жанны ВалеткаКрылаты дазор ДУА "СШ№9 г.Слуцка" пад кіраўніцтвам Жанны Валетка

Дрысвяцкая СШДрысвяцкая СШ

Шчыра жадаем усім удзельнікам конкурса малюнка на асфальце "Закаханы гогаль" добрага надвор’я, творчага настрою і сапраўднага палёту фантазіі!..

Карына Салавей, каардынатар кампаніі «Гогаль – птушка 2016 года»
[email protected]

Будущее Званца
29 мая 2016 года
Таксама глядзіце
Кто победил в "хохлатых" конкурсах?
Жаворонки — тоже люди!
Хохлатый жаворонок "загнездился" на доме!
Дзе жыве самы вялікі жаўрук-смяцюх?
5 чэрвеня — конкурс "Птушка-арт"!
Гоголь дома!
Пра што "звініць" кот і як ратаваць птушку года?
Тут гняздуецца жаўрук-смяцюх!
Жаўрук-смяцюх "загняздзіўся" у Вікіпедыі!
Хохлатая марка