Шукаем удзельнікаў у Летнік АПБ для настаўнікаў “Ад роўнага да роўнага-ІІ”Для таго, каб узяць удзел у палявым летніку АПБ «Ад роўнага да роўнага-ІІ», трэба даслаць асабістую анкету з наступнымі дадзенымі:
Анкету дашліце Дзьмітрыю Вінчэўскаму на адрас: / Harrier@ tut. by/
Або ў папяровым выглядзе: а/с 197 Гродна 230023
Апошні тэрмін атрымання анкеты – 19.00 у сераду, 4 ліпеня.
Пытанні па маб. тэл. +375 296 141 666
Праезд і ўдзел у летніку бясплатныя. Ад’езд плануецца ў 14.00 у пятніцу, 6 ліпеня, з Мінску. Размяшчэнне ўдзельнікаў плануецца ў драўнянай хаце. З сабой неабходна мець уласны посуд, турыстычны дыванок, спальнік і бінокль, палявое адзенне і абутак, а таксама пажадана мець высокія («рыбацкія») гумовыя боты.
Даслаўшыя анкеты першымі будуць мець перавагу, калі колькасць жадаючыя будзе большаю за запланаваную.
Летнік адбудзецца пры падтрымцы Швэдзкага орніталагічнага таварыства SOF і Швэдзкага агенцтва па развіццю міжнароднага супрацоўніцтва SIDA .
На здымку Дзьмітрыя Вінчэўскага: самец баталёна на Тураўскай станцыі кальцавання.