In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Жывая вясна-2016: Беларусь — 2-я з 55 краін-удзельніц!

«Жывая Вясна-2016» завершана, а гэта значыць час падводзіць вынікі кампаніі, аб'явіць пераможцаў конкурсаў. Прапануем разам узгадаць, як мы сустракалі птушыную вясну!

Нагадваем, што на працягу ўсёй вясны мы сустракалі прылёт пяці птушак-пасланак вясны: белага бусла, вясковай ластаўкі, звычайнай зязюлі, чорнага свіргуля і шчуркі-пчалаедкі. Свае назіранні можна было пакідаць на адмысловым сайце або дасылаць праз смс-паведамленне на 0841.

На дадзены момант па ўсім свеце ў кампаніі паўдзельнічалі больш за 70 000 чалавек. Лічба не канчатковая, бо ў міжнародным фармаце кампанія доўжыцца да 21 чэрвеня. Ад нашай краіны паступіла звыш 4 000 назіранняў, з іх каля 3000 паступіла з Мінскай вобласці.  Дзякуючы ўсім удзельнікам кампаніі, Беларусь апынулася на 2-м месцы сярод 55 краін-удзельніц! Першае і трэцяе  месца занялі Латвія і Расія адпаведна. 

Удзельнікі кампаніі "Жывая вясна-2016" у БеларусіУдзельнікі кампаніі "Жывая вясна-2016" у Беларусі


 

Белы бусел – бясспрэчны лідар назіранняў нашай краіны. Цікава, што сыходзячы з назіранняў усіх краін-удзельніц,  у гэтым годзе перамагла зязюля,  а 2-е месца падзяляюць вясковая ластаўка і свіргуль.

 Напрацягу кампаніі ўдзельнікі дзяліліся гісторыямі сваіх назіранняў у Вясновым блогу:

Жанна Валетка, кіраўнік клуба АПБ «Крылаты дазор», Мінская вобласць:
«Ура! Они всё же строят новое гнездо на старом месте. По воле судьбы эта удивительная пара белых аистов осталась без гнезда. Птицы исчезли. Мы их не видели. Но они вернулись и сегодня мы наблюдали за интенсивной работой птиц. Только бы успели вывести птенцов! Нас ждёт замечательное лето!!!»

Аляксандр Собалеў, Віцебская вобласць :

Несколько (3-5) кукушек в лесу к югу от г.п.Лиозно, неподалёку от ближайшей от г.п. высоковольтной ЛЭП. Куковали с разных сторон, иногда одновременно.

Змітрок, Віцебская вобласць:
Бачыў ластавак (некалькі лёталі ланцужком 2-3 метры над маім гародам, да дажджу), зязюлю бачыў тыдзень таму, а чую амаль увесь час. Буслы ў пачатку мая на перааранай зямлі шукалі ежу. Вельмі багата стала драпежных птушак, але я ў іх нічога не разумею.

Пашанцавала сустрэць і прыгажуню шчурку-пчалаедку на кар'еры каля Хойнікаў, сваім фотаназіраннем падзяліўся Павел Лычкоўскі.


Фота — Павел ЛычкоўскіФота — Павел Лычкоўскі
 

Сёлета «Жывая вясна» паўдзельнічала ў свяце «Гуканне вясны ў Вязынцы»,  дзе  дарослыя і дзеткі даведваліся больш пра птушак і нават маглі зрабіць сваю з паперы. 


"Жывая вясна" у Вязынцы"Жывая вясна" у Вязынцы

Гукаем вясну ў Вязынцы!Гукаем вясну ў Вязынцы!

Таксама «Жывая вясна» завітала на Фестываль кулікоў у Тураў, Ноч музеяў у Музей прыроды і экалогіі ў Мінску, на 10-ці годдзе Шумілінскага аддзялення АПБ.

10-ці годдзе Шумілінскага аддзялення АПБ10-ці годдзе Шумілінскага аддзялення АПБ

Каля 100 чалавек прынялі ўдзел у конкурсах «Жывой Вясны». Малюнкі і фота прыемна ўражваюць сваёй адметнасцю і прыгажосцю, а гэта значыць, што сустрэчы з птушкамі не толькі парадавалі ўдзельнікаў кампаніі, але і сталі сапраўднай крыніцай натхнення! Хто апынуўся ў пераможцах у гэтым годзе?

Конкурс малюнкаў меў назву «Мая ластаўка». Удзельнікі дасылалі малюнкіз выявай ластаўкі, асабліва віталіся тыя, што адлюстроўваюць паводзіны вясковай ластаўкі –  напрыклад, у працэсе будоўлі гнязда, пры здабычы казурак для ежы, у палеце ці кармленні птушанят.Конкурсныя працы ацэньваліся ў дзвюх узроставых катэгорыях: 7-11 і 12-15 год.

У першай узроставай катэгорыі перамаглі :

1-е месца – Ганна Савічава

Ганна СавічаваГанна Савічава

2-е месца – Валерыя Гурыновіч

Валерыя ГурыновічВалерыя Гурыновіч

3-яе месца – Сцяпан Главацкіх

Сцяпан ГлавацкіхСцяпан Главацкіх

У наступнай узроставай катэгорыі:

1-е месца — Ксенія Петрусевіч

Ксенія ПетрусевічКсенія Петрусевіч

2-е месца — Валерыя Карповіч і Іванна Гаруля

Валерыя КарповічВалерыя Карповіч

Іванна ГаруляІванна Гаруля

3-яе месца — Наталля Беляковіч і Дарына Роліч

Наталля БеляковічНаталля Беляковіч

Дарына РолічДарына Роліч

Пераможцамі фотаконкурса "Птушкі "Жывой вясны" сталі:

1-е месца: Павел Лычкоўскі

Павел ЛычкоўскіПавел Лычкоўскі
 

2-е месца: Максім Шастакоў

Максім ШастакоўМаксім Шастакоў

Максім ШастакоўМаксім Шастакоў
 

3-е месца: Таццяна Каржыцкая

Таццяна КаржыцкаяТаццяна Каржыцкая

 

Дзякуй, сябры,  за ўдзел у кампаніі! Пераможцы конкурсаў атрымаюць па пошце дыпломы, прызы і памятныя сувеніры ад АПБ. Вясна скончылася, але наперадзе сонечнае лета, а значыцца новыя прыгоды, падарожжы, птушыныя назіранні ды новыя цікавосткі ад АПБ! Заставайцеся разам з намі і птушкамі! 


 Карына Салавей, каардынатар кампаніі "Жывая вясна" ў Беларусі 

Таксама глядзіце
Жывая вясна-2017: Беларусь 3-я з 55-ці краін удзельніц!
Стрижи в городе!
Пабачыў першага бусла? Паведамі! "Жывая вясна-2017" пачалася!
Усе птушкі кампаніі "Жывая вясна" вярнуліся ў Беларусь! Паспей занесці сваё назіранне да 31 мая!
Конкурсы "Жывой вясны" чакаюць!
Пачалася "Жывая вясна — 2016"!
"Жывая вясна-2015": Беларусь — 5-я з 54 краін-удзельніц!
Вясковыя ластаўкі вяртаюцца!
100 жаворонков «вылетели» из духовки в Шумилино
Пачалася "Жывая вясна-2015"!