In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Чэрвеньскі "Птушкі і мы"

Выйшаў новы часопіс АПБ «Птушкі і мы»! У чэрвені запрашаем пачытаць шмат цікавага і ў чарговы раз натхніцца светам птушак і ўсёй дзікай прыроды! 

На 28 старонках можна даведацца пра птушыныя прыгоды на далёкай выспе Шры-Ланка, пра небяспеку такіх прыгожых, але чужаземных відаў, як качка мандарынка і янотападобны сабака, і шмат іншага.

Асаблівую ўвагу надайце карыснаму плакату «Птушкі лугоў і палёў»: праверце, ці паспелі ўбачыць усіх птушак? Праверце сваякоў і сяброў! 

Усе нашыя сябры, якія аплацілі ўзносы ў 2016 годзе, хутка атрымаюць часопісы па пошце. У канверце вас чакае яшчэ адзін сюрпрыз — велімі сезонная "шпаргалка" пра птушак на лецішчы. Правярайце, хто ў вас жыве! 

Таксама хочаце чытаць "Птушкі і мы"? Далучайцеся да нас, станавіцеся сябрам АПБ ці проста падоўжыце сяброўства ў 2016 годзе — і хутка правярайце паштовую скрыню! 

Разам для птушак і людзей!