“Нашы птушкі” пераехалі ў АшмяныПадставы для гэтага даюць водгукі, якія былі атрыманы ў Астраўцы пад час працы фотавыставы. Адзін з іх гучыць так:
«Вельмі цудоўная выстава, вельмі прыемна было паглядзець на птушак, якія насяляюць нашу Беларусь. Радуе, што ёсць людзі, якіх цікавіць прырода, якія могуць выразіць свае адносіны да яе праз фотаздымкі. …» Дарэчы, пад час выставаў можна не толькі больш даведацца пра нашых птушак і АПБ, але і далучыцца да яе сябраў.
Станоўчы водгук быў надрукаваны і ў раённай газеце «Астравецкая праўда».
Дзякуем за дапамогу ў арганізацыі выставаў Станіславу Памецька, Віктару Гервятоўскаму і ўсім супрацоўніцам Астравецкай і Ашмянскай бібліятэк.
Дзьмітры Вінчэўскі (АПБ), Горадня, здымак аўтара.