In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Сляпы ўругвайскі бёдуотчар адрознівае больш 700 відаў птушак

Незвычайная гісторыя пра моц чалавека і пра тое, як птушкі могуць стаць часткай жыцця. 

Народжаны сляпым, Хуан Пабла Куласса (Juan Pablo Culasso) ніколі не бачыў ніводнай птушкі. Але сваю немагчымасць убачыць ён кампенсуе выдатным слыхам і памяццю на гукі, дзякуючы чаму ён адрознівае больш 3 тысяч пазывак, галасоў і песняў 720 відаў птушак.

Фота — www.bbc.comФота — www.bbc.com

Цяпер 29-гадовы бёрдэр успамінае, што пра свой абсалютны музычны слых ён даведаўся яшчэ хлопцам. Такая здольнасць параўнальна рэдкая, і сустракаецца ў сярэднім аднойчы на 10 тысяч чалавек. І хаця ён можа адрозніваць святло ад цемры – г.зн., напрыклад, дзень ад ночы, Хуан не адрознівае ні святло рознага колеру, ні выгляд прадметаў вакол сябе.

Птушкі з’явіліся ў яго жыцці даволі нечакана: бацька чытаў яму пра іх з энцыклапедыі, да якой была далучана аўдыакасэта з запісамі птушыных галасоў. "Тады я зразумеў, што я магу запомніць розныя віды птушак па іх галасам».

Канчаткова ён зразумеў сваё пакліканне, калі далучыўся да рэальнай арніталагічнай экспедыцыі ў 2003 годзе, яшчэ падлеткам. Арнітолаг даў яму гуказапісваючыя прылады, і Хуан ужо не ўяўляў сабе жыцця без гэтага. "У гэты момант я адчуў як бы я заўсёды гэта рабіў. І палюбіў гэтую справу».

Цяпер Хуан працягвае займацца запісамі гукаў ў прыродзе і іх вызначэннем. Нядаўна ён вярнуўся з двухмесячнага падарожжа па Антарктыцы, дзе запісваў гукі мясцовай прыроды і яе насельнікаў: марскіх ільвоў, фокаў, гукі таяння айсбергаў.  

Здольнасці і навыкі Хуана да запісу і адрозенння гукаў кормяць яго – ён працуе на запісах гукаў для дакументальных фільмаў. Цяпер ён жыве ў сталіцы Уругваю Монтэвідэа пасля дзесяцігоддзя, праведзенага ў Бразіліі, дзе вывучаў і займаўся біяакустыкай.

У 2014 ён выйграў галоўны прыз — $45 000 – у тэлевізійным конкурсе Supercerebros (Супермозгі) канала Nat Geo. У фінале Хуан беспамылкова вызначыў прыналежнасць галасоў усіх 15 відаў птушак, якія выбіраліся выпадкова з 250 відаў. Большасць з гэтых грошай бёрдэр патраціў на прафесійную гуказапісвуючую апаратуру.  

Аліцыя Муньё (Alicia Munyo), дэкан факультэту фоналогіі з універсітэту Рэспублікі Уругвай тлумачыць, што абсалютны слых мае больш агульнага з асаблівасцямі мозгу, чым слыху самаго па сабе: "Такія людзі не чуюць больш, чым іншыя – яны чуюць тыя ж гукі. Аднак іх мозг мае вялізарныя здольнасці да іх інтэрпрэтацыі і адрознення нюансаў».

Па матэрыялах www.bigstory.ap.org падрыхтаваў Дз.Вінчэўскі, www.birdwatch.by