In English, please
Першыя вынікі міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне практычнай аховы птушак.
Першыя вынікі міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне практычнай аховы птушак.Першыя вынікі міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне практычнай аховы птушак.

Асноўныя мэты праекту – аб’яднаць сілы грамадскасці па абодва бакі граніцы (Беларусь і Польшча), дзеля вывучэння і аховы сінантропных і лясных відаў соў. Большасць гэтых птушак альбо рэдкія, як касматаногі і вераб’іны сычы, сыч-сіпель, пугач; альбо вельмі рэдкія – як сіпуха, барадатая кугакаўка. Не абмінуў праект у сваёй дзейнасці і звычайныя віды: вушастую саву і шэрую кугакаўку.
Ня гледзячы на тое, што праект пачаўся ня так даўно — крыху больш за 3 месяцы, ужо ёсць пэўныя вынікі, якія даюць надзею на паспяховую яго рэалізацыю.

А цяпер аб адным з іх.
Крыху больш за месяц пасля развешвання першых штучных скрыняў для лясных відаў соў (касматаногага і вераб’інага сыча), адна з іх аказалася занятай птушкамі. Упершыню для Беларусі касматаногія сычы пасяліліся ў штучнай гнездавой скрыні і паспяхова выгадавалі птушанят. Да гэтага часу ў нашай краіне ўвогуле было знойдзена толькі некалькі гнёздаў гэтага віду.
Так, дзякуючы падтрымцы небыякавых да лёсу прыроды людзей, ў беларускіх лясах выгадавалася на 4 касматаногіх сыча больш. Можа падацца, што гэта не такі ўжо і поспех, але кожная захаваная асобіна дзікай жывёлы ці расліны, павялічвае шанец гэтага віду ня знікнуць, выжыць. Дае магчымасць жыць і існаваць побач чалавеку і прыродзе – разам, і птушкам і людзям!

Андрэй Абрамчук,
Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне АПБ

Таксама глядзіце
Голодные птицы вынуждают крабов менять цвет
В Мьянме поймана навозная черепаха
Семинары на ТВП «Налибокская пуща» или на пороге сенсации…
Устаноўлены першыя аншлагі на ТВП “Налібоцкая пушча”
“Юны бёдуочар III”
У Ельні з'явіліся захавальнікі
В Британии воры вынесли редких птиц из музея
“Рубить или не рубить” на охраняемых территориях?
Новое программное обеспечение будет пугать птиц
В Киеве убили эколога, защищавшего заповедный остров
© 2009 ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
г. Мінск, вул. Макаёнка 8, пак. 313
(+375 17) 263 06 13
(+375 29) 223 06 13
(+375 29) 101 68 87
info@ptushki.org