In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Снежаньскі "Птушкі і Мы"

Выйшаў новы часопіс АПБ «Птушкі і мы»! У снежні мы падрыхтавалі для вас 32 старонкі пра птушак, кажаноў і ўсю дзікую прыроду! Хутка чакайце ў сваёй паштовай скрыні! 

"Мы імкнуліся "пасяліць" на старонках як мага больш розных птушак і расказаць пра іх самае важнае, актуальнае і цікавае. А таксама распавесці пра людзей, якія іх ратуюць і ахоўваюць, фатаграфуюць і назіраюць, вывучаюць і проста любуюцца імі", — звяртаецца да чытачоў адказны рэдактар "ПіМ" Ірына Філіпкова. 

Як птушкі рэагуюць на глабальнае пацяпленне? Што адбываецца ў іх свеце, калі адтуль сыходзіць чалавек? Спецыяльны рэпартаж — пра жыццё "зоны".

Навошта на рыбалавецкія караблі ў Атлантыцы вешаюць рознакаляровыя стужкі? Пра паспяховую кампанію па ратаванні знакаючых альбатросаў — на старонках 12-17. 

У новым нумары мы таксама будзем знаёміць вас з людзьмі, якія шмат робяць для захавання дзікай прыроды і для таго, каб іншыя людзі закахаліся ў прыроду. Пра жыццё, прафесію і сям'ю — з вядомым рэжысёрам-дакументалістам Ігарам Бышнёвым. 

Новыя веды, новыя сябры і новыя тэрыторыі — праект ЕС "Аб'ядноўваемся вакол прыроды", дзякуючы якому выйшаў часопіс, таксама знайшоў тут сваё месца.

Усе нашы сябры, якія аплацілі ўзносы ў 2016 годзе, хутка атрымаюць часопіс па пошце. Таксама ў канверце нашым сябрам — чарговыя карысныя плакаты "Птушкі ля кармушкі" і "Вадаплаўныя птушкі". Выпраўляйцеся на возера шукаць птушак на выходных! А ў буднія назірайце, як смачна сініцам і зелянушкам частавацца ля кармушкі. 

Таксама хочаце чытаць "Птушкі і мы"? Падрымайце нашую працу і станавіцеся сябрам АПББонус: хто стане новым сябрам АПБ і аплаціць сяброўскі ўзнос да 31 студзеня — атрымае студзеньскую рассылку, а таксама ўсе рассылкі 2017 года. 

Разам для птушак і людзей!