In English, please
Знайшлі памылку ў тэксце?
Вылучыце яе з дапамогай мышкі і націсніце
Гонар для гогаля

Напрыканцы года гогаля з'явілася навіна пра хуткі выхад традыцыйнай манеты з птушкай года ад Нацбанка! Гогаля таксама можна будзе насіць у кішэні! Але не зараз. 

 аверсаверс рэверсрэверс

З 2007 года кампанію «Птушка года» падтрымлівае Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, які штогод выпускае памятныя манеты наміналам 10 рублёў (срэбраныя, 925 пробы) і 1 рубель (медна-нікелевыя). Аверс усіх манет аднолькавы: на ім адлюстравана маленькая птушка на далонях і намінал. На рэверсе кожнай манеты – выява Птушкі года.

аверсаверс  рэверсрэверс

Дызайн першай і ўсіх наступных манет выканала Аксана Навасёлава.

Манета пакуль не паступіла ў продаж. Запытацца пра наяўнасць манет можна  будзе крыху пазней у інфацэнтры Нацбанка – (8-017) 306 00 02.  

Кошт манеты таксама пакуль невядомы. У мінулым годзе манеты з птушкай года можна было набыць па цане (да дэнамінацыі) 233 700 (срэбраная ў футляры), 50 000 (медна-нікелевая). Тыраж манет з гогалем: срэбраная — 1 000 шт, медна-нікелевая — 2 000 шт. 

У мінулым годзе манета з вушатай савой выглядала так. 

Монеты для другого гоголя: 

а еще мы по-прежнему хотим нарисовать граффити с гоголем, чтобы запечатлеть птицу года не только на марке и монете. Поучаствовать в этом может каждый! Пожертвуйте любую сумму на граффити с красивой птицей, которое сделает город ярче!

Подробнее о проекте 

Эскиз граффити: помогите ему стать явью! Эскиз граффити: помогите ему стать явью!